Васіль Пятровіч Маркевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Васіль Пятровіч Маркевіч
Дата нараджэння: 12 красавіка 1958(1958-04-12) (65 гадоў)
Месца нараджэння:
Грамадзянства:
Адукацыя
Месца працы
Кампанія Птушкафабрыка «Дружба»
Пасада генеральны дырэктар
Узнагароды і прэміі
Ордэн Працоўнай Славы медаль «За працоўныя заслугі»
Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь
Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Васіль Пятровіч Маркевіч (нар. 12 красавіка 1958, в. Рудаўка, Слонімскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі гаспадарчы і палітычны дзеяч. Генеральны дырэктар ААТ «Птушкафабрыка „Дружба“» (2003—2022).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці «заатэхнія». Служыў у Савецкай арміі.

З 1980 года працаваў на бройлернай птушкафабрыцы «Дружба» Баранавіцкага раёна агентам-экспедытарам, брыгадзірам, начальнікам бройлернага цэха, начальнікам цэха бацькоўскага статку і рамонтнага маладняку, выканаўцам абавязкаў галоўнага заатэхніка — намесніка дырэктара, намеснікам дырэктара — галоўным заатэхнікам, выконваючым абавязкі дырэктара, дырэктарам.

У 2003 годзе прызначаны генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Птушкафабрыка „Дружба“» Баранавіцкага раёна. Зняты з пасады ў жніўні 2022 года.

Выбіраўся дэпутатам Баранавіцкага раённага Савета дэпутатаў 26 і 27-га скліканняў і дэпутатам Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў 26 і 27-га скліканняў.

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га і 7-га скліканняў ад Брэсцкай вобласці. Уваходзіў у пастаянную камісію па эканоміцы, бюджэце і фінансах. Паўнамоцтвы члена Савета Рэспублікі былі спынены ў кастрычніку 2022 года[1].

Узнагароды і званні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Постановление Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь от 19 октября 2022 г. № 358-СР7/X «О досрочном прекращении полномочий члена Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь седьмого созыва Маркевича В.П.». Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (24 кастрычніка 2022). Праверана 25 кастрычніка 2022.
  2. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 15 мая 2008 г. № 275 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь». Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (19 мая 2008). Праверана 2 сакавіка 2021.
  3. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 4 верасня 2013 г. № 396 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь». Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (7 верасня 2013). Праверана 2 сакавіка 2021.
  4. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 26 лютага 2021 г. № 62 «Аб узнагароджанні». Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (2 сакавіка 2021). Праверана 2 сакавіка 2021.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Біяграфія Архівавана 18 жніўня 2020. на сайце Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь (бел.).
  • Біяграфія Архівавана 2 сакавіка 2021. на сайце Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь (руск.).