Васіль I Дзмітрыевіч
Васіль I Дзмітрыевіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Дзмітрый Данскі | ||||||
Пераемнік | Васіль II | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
30 снежня 1371 |
||||||
Смерць |
27 лютага 1425 (53 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Рурыкавічы | ||||||
Бацька | Дзмітрый Данскі | ||||||
Маці | Еўдакія Дзмітрыеўна[d] | ||||||
Жонка | Соф’я Вітаўтаўна[1] | ||||||
Дзеці | Ганна Васільеўна Маскоўская[d][2], Васіль II, Настасся Васілеўна[d], Іван Васільевіч[d], Vasilisa Vasilievna[d] і Mariya[d] | ||||||
Веравызнанне | Праваслаўная Царква | ||||||
Дзейнасць | палітык | ||||||
![]() |
Васіль Дзмітрыевіч (1371 — 28 лютага 1425) — вялікі князь маскоўскі і ўладзімірскі з 1389, старэйшы сын Дзмітрыя Іванавіча Данскога і вялікай княгіні Еўдакіі, дачкі вялікага князя суздальскага Дзмітрыя Канстанцінавіча.
Знешняя палітыка[правіць | правіць зыходнік]
Працягваў аб'яднанне рускіх земляў. Пакінуў аб сабе памяць кіраўніка цвёрдага і асцярожнага. У 1392 Васіль I далучыў Ніжагародскае і Мурамскае княства, у 1397—1398 - Бежацкі Верх, Волагду, Усцюг і землі комі. Двойчы рабіў спробы адабраць сілай у Ноўгарада Двінскую зямлю, але так і не змог зрабіць гэтага. Для прадухілення небяспекі з боку Залатой Арды Васіль I уступіў у саюз з Літвой (1392), які апынуўся нетрывалым, бо князь Вітаўт у 1403—1404 захапіў Вязьму і Смаленск. Пасля разгрому ў 1391 і 1395 Залатой Арды Цімурам адмовіўся ад выплаты даніны; пасля нашэсця ў 1408 Едыгея вымушаны быў вярнуцца да выплаты даніны.
Унутраная палітыка[правіць | правіць зыходнік]
Пры Васілі I працягвала расці феадальнае землеўладанне. З узмацненнем улады вялікага князя адбываліся вывад з вядзення феадалаў часткі судовых спраў і перадача іх у рукі вялікакняжацкіх намеснікаў і валасцеляў.
Вынікі кіравання[правіць | правіць зыходнік]
Дзякуючы яго прадбачлівай палітыцы за 36 гадоў кіравання маскоўскае княства не адчула якія-небудзь унутраных узрушэнняў. За гэты перыяд часу Масква толькі аднойчы, у 1408 годзе падвергнулася нашэсцю сіл Арды, але Едыгей так і не змог захапіць горад.
Зноскі
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ Яз. Анна Васильевна // Энциклопедический лексикон — СПб.: 1835. — Т. 2. — С. 318–319.