Васіліса Паўлаўна Шыльнікоўская

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Васіліса Паўлаўна Шыльнікоўская
Дата нараджэння: 1 ліпеня 1925(1925-07-01)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 3 чэрвеня 1991(1991-06-03) (65 гадоў)
Альма-матар:
Месца працы:
Узнагароды:

Васіліса Паўлаўна Шыльнікоўская (нар. 1 ліпеня 1925, Масква — 3 чэрвеня 1991) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар БССР (1979).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла ў 1951 годзе Маскоўскі архітэктурны інстытут. Працавала ў праектных арганізацыях Новасібірска. 3 1966 года ў інстытуце «Мінскпраект».

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Галоўныя работы на Беларусі ў галіне ландшафтнай архітэктуры: праекты зон адпачынку, азелянення і абваднення прыгараднай зоны і лесапаркавага пояса Мінска (19601980-я г., кіраўнік і аўтар), вадасховішчы Крыніцы і Дразды пад Мінскам (19751976), грабны канал і рэканструкцыя берагавой зоны Заслаўскага вадасховішча пад Мінскам (1976), архітэктурна-ландшафтныя комплексы ўсходніх раёнаў горада на аснове Сляпянскага водна-паркавага паўкальца (1982, Дзяржаўная прэмія СССР 1989). Адзін з аўтараў генплана Мінска (1982, прэмія СМ СССР 1985).

Аўтар кнігі «Вялікі Усцюг» (1973, 2 выд. 1987).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Шыльнікоўская Васіліса Паўлаўна // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993.