Васілішкі (гміна)
Выгляд
Васілішкі | |
---|---|
польск.: Gmina Wasiliszki | |
Краіна | |
Уваходзіць у |
да 1929: Лідскі павет 1929—1939: Шчучынскі павет |
Уключае | 136 грамад |
Адміністрацыйны цэнтр | Васілішкі |
Дата ўтварэння | 1921 |
Дата скасавання | 1939 |
Насельніцтва (1921) | 11 111[1] |
Гміна Васілішкі (польск.: Gmina Wasiliszki) — колішняя вясковая гміна, якая існавала да 1939 года ў Навагрудскім ваяводстве Польскай Рэспублікі (цяпер тэрыторыя Беларусі). Сядзіба размяшчалася ў мястэчку Васілішкі (1874 жых. у 1921 годзе[1])[2].
У самым пачатку міжваеннага перыяду гміна Васілішкі ўваходзіла ў склад Лідскага павета Навагрудскага ваяводства[1]. 11 красавіка 1929 года ў склад гміны Васілішкі перададзена частка тэрыторыі гміны Шчучын[3]. 29 мая 1929 года гміна ўвайшла ў склад новаўтворанага Шчучынскага павета таго ж ваяводства[4].
У лістападзе 1939 года павет уключаны ў склад БССР, скасаваны 15 студзеня 1940 года разам з гмінамі.
Зноскі
- ↑ а б в Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część I — Województwo Nowogródzkie, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923
- ↑ Główny Urząd Statystyczny w Warszawie: Województwa centralne i wschodnie Rzeczypospolitej Polskiej — podział na gminy według stanu z dnia 1.IV 1933 roku, Książnica-Atlas, Lwów 1933
- ↑ Dz. U. z 1929 r. Nr 22, poz. 225
- ↑ Dz. U. z 1929 r. Nr 33, poz. 307