Вацлаў Вондрак
Вацлаў Вондрак | |
---|---|
Václav Vondrák | |
Дата нараджэння | 22 верасня 1859[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 13 жніўня 1925[3][1][…] (65 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мовазнавец, педагог, перакладчык, філолаг, настаўнік, бібліятэкар |
Навуковая сфера | мовазнаўства |
Месца працы | |
Навуковая ступень | прафесар |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Франц Міклашыч |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ва́цлаў Во́ндрак (чэшск.: Václav Vondrák; 22 верасня 1859, Дуб, Багемія — 13 жніўня 1925, Брно) — чэшскі філолаг. Член Чэшскай акадэміі навук і мастацтва.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1872—1880 гады наведваў гімназію ў Прахаціцах і Чэске-Будзеёвіцах, затым пераехаў у Вену. Вывучаў раманскую, а пасля славянскую філалогію пад кіраўніцтвам Франца Міклашыча ў Венскім універсітэце. У 1884 годзе атрымаў доктарскую ступень. У 1881—1891 гады працаваў прыватным выкладчыкам. З 1891 года — асістэнт, з 1893 года — прыват-дацэнт Венскага ўніверсітэта. У 1903 годзе атрымаў званне экстраардынарнага, а ў 1910 годзе — ардынарнага прафесара ў Венскім універсітэце. З 1919 года — прафесар універсітэта ў Брне.
Вондрак вывучаў стараславянскую мову, распрацоўваў пытанні паўднёва-славянскай палеаграфіі (вывучаў глаголіцу), займаўся параўнальным вывучэннем славянскіх моў. Аўтар прац «Параўнальная граматыка славянскіх моў» (т. 1—2, 1906—1908), «Утварэнне сучаснай літаратурнай чэшскай мовы» (апубл. 1926).
Зноскі
- ↑ а б в г Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
- ↑ Catalog of the German National Library Праверана 31 мая 2020.
- ↑ Вондрак Вацлав // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ Вондрак Вацлав // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Vědecká knihovna v Olomouci Václav Vondrák // REGO Праверана 1 красавіка 2024.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вондрак Вацлаў. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вацлаў Вондрак