Перайсці да зместу

Вацлаў Уладзівай Томек

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вацлаў Уладзівай Томек
Václav Vladivoj Tomek

Дата нараджэння 31 мая 1818(1818-05-31)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 12 чэрвеня 1905(1905-06-12)[1][3][…] (87 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, выкладчык універсітэта, журналіст, палітык, настаўнік, пісьменнік
Навуковая сфера гісторыя
Месца працы
Альма-матар
Партыя
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ва́цлаў Ула́дзівай То́мек (чэшск.: Václav Vladivoj Tomek; 31 мая 1818, Градзец-Кралавэ — 12 ліпеня 1905) — чэшскі гісторык, палітычны дзеяч і педагог. Замежны член-карэспандэнт Пецярбургскай АН (1878).

Вучань Ф. Палацкага. У час рэвалюцыі 1848—1849 гадоў дэпутат аўстрыйскага рэйхстага, у 18611895 гадах — чэшскага сейма. З 1860 года прафесар гісторыі Аўстрыі ў Пражскім універсітэце. З 1885 года пажыццёвы член палаты паноў. Выступаў з пазіцый аўстраславізму.

Аўтар прац «Гісторыя Пражскага ўніверсітэта» (1849), «Гісторыя горада Прагі» (ч. 1—12, 18551901), «Гісторыя чэшскага народа» (1865), «Ян Жыжка» (1879) і інш. Творы Томека багатыя фактычным матэрыялам і выкарыстаннем малавядомых крыніц.

Гістарычныя працы Томек класіфікуюцца як кансерватыўны кірунак у чэшскай гістарыяграфіі. Томек лічыў, што знаходжанне чэшскіх зямель у складзе Аўстрыйскай дзяржавы станоўча адбілася на іх развіцці.

Зноскі

  1. а б в Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  2. Dr. Constant v. Wurzbach Tomek, Wenzel Wladiwoj // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 46. — S. 82.
  3. https://www.parlament.gv.at/WWER/PARL/J1848/Tomek.shtml Праверана 24 студзеня 2020.
  4. а б в Studenti pražských univerzit 1882–1945
  5. Archiv hl. m. Prahy, Matrika zemřelých u Nejsvětější Trojice ve Spálené ul., sign. TRS Z5, s. 221 — Т. TRS Z5. — С. 221.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).