Самюэль дэ Шамплейн

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Самюэль дэ Шамплейн
фр.: Samuel de Champlain
Samuel-de-champlain-s.jpg
Дата нараджэння каля 1567
Месца нараджэння
Дата смерці 25 снежня 1635(1635-12-25)[1][2][…]
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Элен Буле[d]
Род дзейнасці падарожнік-даследчык, географ, салдат, палітык, дыпламат
Подпіс Подпіс
Commons-logo.svg Самюэль дэ Шамплейн на Вікісховішчы

Самюэль дэ Шамплейн (фр.: Samuel de Champlain; 1567, Бруаж каля г. Рашфор, Францыя25 снежня 1635) — французскі гідрограф, даследчык Канады і паўночнага ўсходу ЗША.

У 1603 здзейсніў падарожжа па рэках Святога Лаўрэнція і Сагеней. У 1604—06 правёў даследаванні ўздоўж Атлантычнага ўзбярэжжа Паўночнай Амерыкі (п-авы Новая Шатландыя і Кейп-Код, залівы Фанды, Масачусетс), адкрыў в-аў Нантакет. У 1608 у вусці р. Св. Лаўрэнція заснаваў горад Квебек, у 1609 даследаваў р. Рышэльё — правы прыток р. Св. Лаўрэнція, адкрыў возера, пазней названае яго імем, горы Адырондак і Зялёныя горы (Грын-Маўнтынс). У 1609—15 займаўся пошукам водных шляхоў да Ціхага акіяна, у 1615—16 па рэках Св. Лаўрэнція і іншых дасягнуў возера Гурон.


  1. data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Samuel de Champlain // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Samuel de Champlain // SNAC Праверана 9 кастрычніка 2017.