Замкавая царква ў Ваўкавыску

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Ваўкавыскі храм)
Jump to navigation Jump to search
План Замкавай царквы ў Ваўкавыску

Замкавая царква - помнік архітэктуры 12 ст. на тэрыторыі Замкавай гары горада Ваўкавыска. З'яўляецца помнікам Гродзенскай школы дойлідства.

Асаблівасці храма[правіць | правіць зыходнік]

Археолагамі выяўлены толькі падмурак царквы, па невядомых прычынах будаўніцтва храма было спынена. Калі меркаваць па падмурку і форме плана, будынак павінен быў уяўляць 6-слупавую і 3-нефавую царкву. Памеры храма - прыблізна 22 х 16 м. Падкупальная прастора павінна была стварацца 4 заходнімі (а не ўсходнімі, як гэта звычайна было) крыжападобнымі ў плане слупамі. Цэнтральная апсіда паўкруглая, бакавая прамавугольная. Да паўднёва-заходняга вугла будынка павінна была прымыкаць квадратная ў плане вежа, у якой, верагодна, магла б знаходзіцца лесвіца на хоры.

Побач з падмуркам знойдзены складзеная ў штабелі плінфа, вялікая яма з вапнай (плошчай больш за 30 м. кв., пласт вапны таўшчынёй 1—1,2 м), шмат камянёў з адшліфаваным бокам, падрыхтаваных для будаўніцтва і пакладзеных у рад. Выяўленая на Замчышчы плінфа некалькіх тыпаў: прамавугольная памерамі 3,5—4,5 х 14,7—16,5 х 26— 28,5 см, трапецападобная, з круглаватым вуглом, з паўкруглым кароткім канцом, на тарцах плінфаў ёсць рэльефныя знакі.

Археалагічныя даследаванні царквы[правіць | правіць зыходнік]

У 1925 Ю. Ядкоўскі папярэдне вызначыў месцазнаходжанне храма і адкапаў склад старажытнай плінфы. У 1956 В. Р. Тарасенка выявіў падмурак храма. У 1958 Г. І. Пех зрабіў поўную зачыстку фундамента. Пазней храм вывучалі П. А. Рапапорт (1959), М. К. Каргер (1966), будаўнічы матэрыял царкьы даследаваў Я. Г. Звяруга (1967).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Зверуго Я.Г. Древний Волковыск X— XIV вв. Минск, 1975
  • Раппопорт П.А. Русская архитектура X—XIII вв.: кат. памятников. Ленинград, 1982
  • Трусов О.А. Памятники монументального зодчества Белоруссии XI—XVII вв.: архит.-археол. анализ. Минск, 1988
  • Археалогія Беларусі: энцыклапедыя, Рэдкал.: Т.У. Бялова (гал. рэд.) і інш. У 2 т., Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009, Т. 1. А-К, 496 с., ISBN 978-985-11-0354-2