Вежа Геркулеса
Вежа Геркулеса* | |
---|---|
Tower of Hercules** | |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
![]() | |
Краіна | ![]() |
Тып | Культурны |
Крытэрыі | iii |
Спасылка | 1312 |
Рэгіён*** | Еўропа і Паўночная Амерыка |
Гісторыя ўключэння | |
Уключэнне | 2009 (33 сесія) |
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА |
Вежа Геркулеса (ісп.: Torre de Hércules) — дзеючы маяк у паўночнай частцы горада Ла-Карунья (Галісія, Іспанія). Пабудаваны ў часы Рымскай імперыі, лічыцца найстаражытным маяком у свеце і адзіным старажытнарымскім маяком, які дагэтуль выкарыстоўваецца. Пабудова мае вышыню 55 м і стаіць на паўвостраве, скалісты бераг якога ўзвышаецца на 57 м над водамі рыяса Бетансас(ісп.) бел. Атлантычнага акіяна. Па адной з версій, ад вежы (columna), якая стала сімвалам Ла-Каруньі, і пайшла назва гэтага горада (ісп.: La Coruña). Па іншай — яна звязана з кельцкім словам «clunia» (ірл. cluain), якое азначае «луг».
Вежа Геркулеса з'яўляецца помнікам нацыянальнага значэння; у 2009 г. яна была ўключана ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. У склад аб'екта таксама ўваходзяць: невялікі старажытнарымскі будынак, які стаіць непасрэдна побач з вежай, скульптурны парк, наскальныя малюнкі жалезнага веку ў Монтэ-дос-Бікас і мусульманскія могілкі.
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вежа Геркулеса