Перайсці да зместу

Велута (вадасховішча)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Велута
Каардынаты: 52°30′36″ пн. ш. 26°45′16″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне  Беларусь, Брэсцкая вобласць, Лунінецкі раён
Вышыня над узроўнем мора 146,8[1] м
Даўжыня 3,4 км
Шырыня 2,8 км
Плошча 7,6 км²
Аб'ём 0,031 км³
Даўжыня берагавой лініі 19,4[2] км
Найбольшая глыбіня 3,41 м
Сярэдняя глыбіня 3 м
Год напаўнення 1976
Звычайны падпорны ўзровень 4,7 м
Велута (Беларусь)
Велута
Велута
Велута (Брэсцкая вобласць)
Велута
Велута

Велута́[3] — вадасховішча ў Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі, за 26 км у напрамку на поўнач ад горада Лунінец[3], за 3 км на паўночны захад ад аграгарадка Велута[3], каля вёскі Навасёлкі[1].

Створана ў 1976[3] годзе. Плошча паверхні 7,6 км². Даўжыня 3,4 км, найбольшая шырыня 2,8 км. Найбольшая глыбіня 3,41 м, сярэдняя 3 м. Найбольшы аб’ём вады 31 млн м³. Ваганні ўзроўню вады каля 3,5 м. Даўжыня берагавой лініі 19,4[2] км. Берагі вадасховішча пясчаныя, спадзістыя. Вадасховішча наліўное. Напаўняецца вадой з Стрыжэўскага канала і ракі Цна.

Выкарыстоўваецца ў мэтах арашэння і рыбагадоўлі.

Зноскі

  1. а б Ліст карты N-35-126. Выданне 1991 года. Стан мясцовасці на 1986 год. (руск.)
  2. а б Водохранилища — Брестская область — Морфометрические показатели и характерные уровни Архівавана 25 студзеня 2020. (руск.)
  3. а б в г БелЭн 1997.