Вель (прыток Вагі)
Выгляд
| Вель | |
|---|---|
| руск. Вель | |
| Мост цераз раку Вель ля горада Вельска | |
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 223 км |
| Басейн | 5 390 км² |
| Расход вады | 44,46 м³/с (32 км ад вусця) |
| Вадацёк | |
| Выток | |
| • Месцазнаходжанне | Конашскае ўзвышша |
| • Вышыня | > 197 м |
| • Каардынаты | 60°52′54″ пн. ш. 40°16′17″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Вага |
| • Месцазнаходжанне | г. Вельск |
| • Вышыня | < 66 м |
| • Каардынаты | 61°05′11″ пн. ш. 42°08′41″ у. д.HGЯO |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Вага → Паўночная Дзвіна → Белае мора |
|
|
|
| Краіна | |
| Рэгіён | Архангельская вобласць |
| Раёны | Конашскі раён, Вельскі раён |
| Код у ДВР | 03020300212103000028827 |
Вель (руск.: Вель) — рака ў Архангельскай вобласці Расіі, левы прыток ракі Вага (басейн Паўночнай Дзвіны). Даўжыня — 223 км, плошча басейна — 5390 км², сярэдні гадавы расход вады 47,7 м³/с (в. Баламутаўская).
Вель бярэ пачатак з балот у заходняй частцы Конашскага ўзвышша на поўдзень ад пасёлка Конаша. У вярхоўях цячэ ў слабавыяўленай даліне, ніжэй — у шырокай даліне, дзе рака моцна пятляе, да нізоўяў даліна звужаецца. Асноўны напрамак цячэння — на ўсход. У верхнім цячэнні берагі лясістыя і забалочаныя, у нізоўях больш заселеныя. Раней па рацэ праводзіўся сплаў.
У вусці Шонашы знаходзяцца пасёлак Усць-Шонаша і вёска Усць-Шонаша, у вусці Ялюгі — вёска Хазьміно, у месцы ўпадзення ракі Вель у Вагу размешчаны горад Вельск.