Вельск
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Вельск (руск.: Вельск) — горад (з 1780 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Вельскага раёна Архангельскай вобласці. Насельніцтва 26,3 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў 1137 годзе.
Горад размешчаны на левым беразе ракі Вага пры ўпаданні ў яе ракі Вель, за 545 км ад Архангельска.
Вельск — буйны цэнтр лясной і лесахімічнай прамысловасці (леспрамгаз, лесанарыхтоўчая база і інш.). Таксама ў горадзе працуюць рамонтна-механічны, асфальтабетонны заводы, мясны і малочны камбінаты, хлебакамбінат.