Веліхава
Выгляд
Веліхава | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 156,0[1] м |
Даўжыня | 0,5 км |
Шырыня | 0,3 км |
Плошча | 0,125 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 1,5 км |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Брэсцкая вобласць |
|
|
|
|
|
|
Ве́ліхава — возера ў Маларыцкім раёне Брэсцкай вобласці, часткова на тэрыторыі Украіны, за 17 км на паўднёвы ўсход ад горада Маларыта, за 6,3 км на ўсход ад вёскі Сушытніца, у басейне ракі Прыпяць[2].
Плошча паверхні 0,125 км², даўжыня 0,5 км, шырыня 0,3 км. Даўжыня берагавой лініі 1,5 км[3]. На ўсходзе акружана шырокай забалочанай поймай, да якой прылягае вялікі балоцісты луг. На поўдні каналам злучаны з сістэмай меліярацыйных каналаў.
У возеры водзяцца шчупак, лешч, плотка, акунь і іншыя віды рыб.
Зноскі
- ↑ Ліст карты M-35-01 Выданне 1992 г. Стан мясцовасці на 1987 г.
- ↑ Агульная характарыстыка азёр Брэсцкай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Архівавана 2 студзеня 2023. (руск.)
- ↑ Морфаметрычныя параметры азёр Брэсцкай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Архівавана 17 кастрычніка 2019. (руск.)