Веніямін Антонавіч Бурковіч
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
Веніямін Антонавіч Бурковіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 ліпеня 1937 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1983 |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | музыкант |
Інструменты | цымбалы |
Узнагароды |
Веніямін Антонавіч Бурковіч (29 ліпеня 1937, с. Усць-Коін, Усцьвымскі раён, Комі — 1983) — беларускі савецкі цымбаліст. Заслужаны артыст БССР (1967)[1].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Беларускую кансерваторыю (клас І. Жыновіча, 1962). З 1952 артыст, з 1957 саліст, з 1960 канцэртмайстар Дзяржаўнага народнага аркестра БССР, з 1974 саліст Белдзяржфілармоніі[1].
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Ігру Бурковіча адрозніваюць вялікі тэмперамент, віртуозная тэхніка. У рэпертуары творы кампазітараў-класікаў і беларускіх кампазітараў. Шмат гастралюе па СССР, выступаў у ВНР, МНР, НРБ, ПНР, ЧССР, Бельгіі, Нарвегіі, Фінляндыі, Францыі, ФРГ, Швецыі[1].
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Лаўрэат Усесаюзнага і VI Сусветнага фестываляў моладзі(руск.) бел. (1957)[1].