Цымбалы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Цымбаліст)
Цымбалы
выява
Класіфікацыя струнны інструмент
Роднасныя інструменты Сантур
Янцынь
Лагатып Вікісховішча Цымбалы на вікісховішчы
Паштовая марка Беларусі

Цымбалы (польск.: cymbały ад лац.: cymbalum, грэч. kýmbalon[1]) — струнны ўдарны музычны інструмент, які ўяўляе сабой трапецападобную дэку з нацягнутымі струнамі. Гук здабываецца ўдарамі двух драўляных палачак або кухталёў з пашыранымі лопасцямі на канцах[2].

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Распаўсюджаныя ва ўсходнееўрапейскіх краінах, такіх як Беларусь, Малдова, Украіна, Румынія, Венгрыя, Польшча, Чэхія, Славакія. Падобны інструмент сустракаецца ў Кітаі, Індыі і іншых краінах Азіі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

На думку навукоўцаў, віды цымбалаў існуюць ужо амаль тры тысячы гадоў. Гэты інструмент быў распаўсюджаны паўсюль — у Кітаі, Паўднёва-Усходняй і Сярэдняй Азіі, на Блізкім Усходзе. Гэта пацвярджаюць і старажытныя малюнкі, якія захаваліся да нашых дзён. У прыватнасці, на Асірыйскім каменным барэльефе ў Куюнджыку высечаны музыка, які грае на гуслепадобным інструменце, падобным цымбалам, начапіўшы іх на працяглым рамяні на шыю і б'ючы палачкамі па струнах. Жывым сведчаннем далёкага мінулага цымбалаў з'яўляецца старажытны арабскі прабацька інструмента — сантыр, які захаваўся ў Егіпце.

Гісторыя на Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Ансамбль цымбалістаў «Музыкі» пры мінскай музычнай школы № 10 ім. Я. Глебава (кіраўнік Алена Дзегцярова)

Найбольш раннія ўпамінанні пра цымбалы сустракаюцца ў літаратурных помніках Беларусі XVI стагоддзя[1]. Цымбалы апеты народам у песнях[1]. А. Куляшоў склаў пра іх паэму «Прыгоды цымбал»[1].

Разнавіднасці цымбалаў[правіць | правіць зыходнік]

Адрозніваюцца народныя і канцэртна-акадэмічныя разнавіднасці цымбалаў. Памеры корпуса ў першых могуць вар'іравацца: 750—1150 мм для ніжняга аснавання, 510—940 мм для верхняга, 255—400 мм для бакоў, вышыня — 33-95 мм, шырыня — 235—380 мм. У прафесійных цымбалаў (мадэль «Прыма») у асноўным наступныя параметры: ніжняе аснаванне — 1000 мм, верхняе — 600 мм, бакавыя бок — 535 мм, вышыня — 65 мм, шырыня — 490 мм[3].

Ферэнц Легар адным з першых увёў у оперны аркестр цымбалы. У аперэце «Цыганскае каханне» (Інтрадукцыя і арыя Зорыкі, акт першы) скрыпічнаму сола акампануюць цымбалы.


Канструкцыя цымбал[правіць | правіць зыходнік]

Цымбалы маюць рэзанатарны корпус трапецападобнай формы, асновай якога служыць рама, якая складаецца з 2 бакавых калодак і 4 брусоў — 2 знешніх (аснова трапецыі) і 2 унутраных (перакладзін, рэек, бэлечак)[1]. Да верхняй рэзанансавай дэкі (верху, грудзей), знутры прыклейваюцца 2 душкі (2 душы для гуку, падстаўкі для ўпору, падкладкі для конікаў), а зверху яе ўстанаўліваюцца 2 або 3 падстаўкі для струн (басовы і галасавыя конікі, кабылкі, козлікі, падстаўкі для струн)[1]. У верхняй дэцы прарэзваюцца 2 рэзанансавыя адтуліны (галаснікі, дзіркі для гуку), часцей за ўсё у форме круга з упісаным у яго ромбам, кветкай, зорачкай. Колькасць радоў струн у цымбалах вагаецца ад 12 да 24, а колькасць струн у пасме (тальцы) ад 3 да 8 (часцей за ўсё 3-4)[1].

Цымбалы ў краінах свету[правіць | правіць зыходнік]

На манеце 5 грывен 2006 года

У краінах ўсходняй і паўднёвай Еўропы цымбалы называюць прыкладна аднолькава:

Зноскі

  1. а б в г д е ё Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 575 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-014-9.
  2. Цимбалы в онлайн-энциклопедии «Кругосвет».
  3. Р. В. Подойницын. «О взаимообусловленности развития музыкального инструментария и исполнительского стиля».

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]