Вераніка Уладзіміраўна Стоцкая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вераніка Уладзіміраўна Стоцкая
Дата нараджэння 8 жніўня 1967(1967-08-08) (56 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Вераніка Уладзіміраўна Стоцкая (нар. 8 жніўня 1967, г. Валгаград, РСФСР) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла ў 1991 годзе Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут па спецыяльнасці інтэр’ер і абсталяванне (выкладчыкі С. Б. Баткоўскі, А. Ф. Ткачук). З 1991 года рацуе ў АМ-2 інстытута «Белдзяржпраект».

Член Саюза архітэктараў з 1998 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Інтэрнат Беларускай акадэміі мастацтваў з надбудовай
Заалагічны музей Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

Асноўныя працы: рэстаўрацыя і рэканструкцыя Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета, інтэр’еры асобных памяшканняў (20042009; сааўтар С. Л. Стоцкі); універсітэт у горадзе Баранавічы, інтэр’еры асноўных памяшканняў (20052007; сааўтар С. Л. Стоцкі); рэканструкцыя інтэрната Беларускай акадэміі мастацтваў з надбудовай жылога і мансарднага паверхаў па вул. Сурганава, 14, г. Мінск (20032007; сааўтары Б. Р. Цыёнскі, А. Ю. Камінская, С. Л. Стоцкі); навучальна-лабараторны корпус біялагічнага факультэта БДУ, інтэр’еры заалагічнага музея (у сааўтарстве з В. Ф. Ачайкін, Б. Р. Цыёнскі, С. Л. Стоцкі, А. Ю. Камінская).

Адміністрацыйны будынак у раёне скрыжаванні вул. Гарадзецкай — Шафарнянскай у г. Мінску (20032005; сааўтары Б. Р. Цыёнскі, С. Л. Стоцкі, А. Ю. Камінская); рэканструкцыя будынка па пр. Пераможцаў, 119 пад дзіцячую клінічную бальніцу, дэкаратыўныя агароджы і малыя формы (1997—2003; сааўтар С. Л. Стоцкі); інтэр’еры рэстарана «Рандэву» ў г. Мінску (1998; сааўтары B. І. Карака, С. Л. Стоцкі); асноўныя інтэр’еры міжкалгаснага санаторыя «Вечалле» ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці (1995; сааўтары В. Ф. Ачайкін, Б. Р. Цыёнскі, С. Л. Стоцкі); адміністрацыйны корпус «Машэрава, 2003». Фізкультурна-аздараўленчы цэнтр (19951997; сааўтары В. Ф. Ачайкін, Б. Р. Цыёнскі, С. Л. Стоцкі);

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Дыплом БСА ў намінацыі «Інтэр’ер» конкурсу архітэктурных ідэй «Дом, інтэр’ер, чалавек» у рамках рэспубліканскага фестывалю «Архітэктура-2002»;

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

У шлюбе з архітэктарам Сяргеем Стоцкім.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Стоцкая Вероника Владимировна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)