Перайсці да зместу

Вера Валянцінаўна Алентава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вера Валянцінаўна Алентава
руск.: Вера Валентиновна Алентова
Дата нараджэння 21 лютага 1942(1942-02-21)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 25 снежня 2025(2025-12-25)[2][3] (83 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Муж Уладзімір Валянцінавіч Мяньшоў
Дзеці Yuliya Menshova[d]
Адукацыя
Прафесія актрыса, тэатральны педагог
Узнагароды
IMDb ID 0018079
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вера Валянцінаўна Алентава, па нараджэнні Бы́кава (руск.: Ве́ра Валенти́новна А́лентова; 21 лютага 1942(1942-02-21)[1], Котлас, Архангельская вобласць25 снежня 2025(2025-12-25)[2][3], Масква) — савецкая і расійская актрыса тэатра і кіно, тэатральны педагог; народная артыстка Расійскай Федэрацыі (1992), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1981) і Дзяржаўнай прэміі РСФСР імя братоў Васільевых (1986).

У 1961 годзе адправілася ў Маскву, дзе паступіла і ў 1965 годзе скончыла акцёрскі факультэт школы-студыі імя У. І. Неміровіча-Данчанкі пры МХАТ СССР імя М. Горкага (кіраўнік курса — Васіль Пятровіч Маркаў).

У 1965 годзе была прынята ў трупу Маскоўскага драматычнага тэатра імя А. С. Пушкіна, на сцэне якога яе першай роляй стала Рэйна Пяткова ў спектаклі «Шакаладны салдацік» рэжысёра Барыса Равенскіх. Служыць у тэатры па цяперашні час.

Дэбютавала ў кіно ў ролі настаўніцы Лідзіі Фёдараўны ў драматычным мастацкім фільме пра савецкіх лётчыкаў-знішчальнікаў «Дні лётныя» (1965) у пастаноўцы Мікалая Літуса і Леаніда Рызіна, знятага на «Кінастудыі імя Аляксандра Даўжэнкі» (Украінская ССР).

Усесаюзную вядомасць атрымала пасля выхаду на савецкія экраны меладраматычнага мастацкага фільма рэжысёра Уладзіміра Мяньшова «Масква слязам не верыць» (1979, кінастудыя «Масфільм»), у якім выканала галоўную ролю Кацярыны Аляксандраўны Ціхаміравай. Стужка стала лідарам савецкага кінапракату 1980 года — яе паглядзела каля 90 мільёнаў гледачоў, а ў 1981 годзе была ўдастоена амерыканскай кінапрэміі «Оскар» у намінацыі «Лепшы фільм на замежнай мове».

З 2009 года Вера Алентава кіравала сумесна з мужам Уладзімірам Мяньшовым акцёрска-рэжысёрскай майстэрняй ва УДІКу.

Памерла 25 снежня 2025 года ва ўзросце 83 гадоў[4].

  1. а б Deutsche Nationalbibliothek Record #131950320 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.
  2. а б Умерла актриса Вера Алентова Праверана 25 снежня 2025.
  3. а б Trẻ B. T. L'actrice Vera Alentova, connue pour son rôle dans le film Moscou ne croit pas aux larmes, est décédée. — 2025. Праверана 30 снежня 2025.
  4. Умерла актриса Вера Алентова — звезда фильма «Москва слезам не верит» (руск.). Фонтанка.ру (25 снежня 2025). Праверана 25 снежня 2025.