Вера Якаўлеўна Ляшук

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вера Якаўлеўна Ляшук
Дата нараджэння 1 лістапада 1933(1933-11-01) (85 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці літаратуразнавец
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філалагічных навук
Альма-матар

Вера Якаўлеўна Ляшук (1 лістапада 1933, в. Марозавічы, Брэсцкі раён) — беларускі літаратуразнавец. Член-карэспандэнт Беларускай акадэміі адукацыі (1995). Кандыдат філалагічных навук (1987). Прафесар (1991). Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларусі (1987).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Брэсцкі педагагічны інстытут (1959). 3 1963 у Брэсцкім універсітэце (у 1980—85 дэкан філалагічнага факультэта).

Друкуецца з 1957. Асноўныя тэмы яе даследаванняў беларуская літаратура, літаратурнае краязнаўства, методыка выкладання беларускай і рускай літаратур і моў у школе, праблемы педагогікі вышэйшай школы. Аўтар вучэбных дапаможнікаў і манаграфій, адзін са складальнікаў падручнікаў-хрэстаматый для школ, зборніка «Паўлюк Багрым» (1994) і інш.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Краязнаўчы матэрыял на ўроках літаратуры. Мн., 1980.
  • Вывучэнне эпічных твораў: 5—8 класы. Мн., 1987.
  • Літаратурнае краязнаўства ў школе. Мн., 1991.
  • Міжпрадметныя сувязі ў выкладанні беларускай мовы і літаратуры. Мн., 1992. (у сааўт.)
  • Вывучэнне беларускай літаратуры ў школе. Мн., 1994
  • Вывучэнне ў школе трылогіі Якуба Коласа «На ростанях». Мн., 1996.
  • Іван Мележ у школе: Дапаможнік для настаўнікаў агульнаадукацыйных устаноў. Мн, 2002. — 191 с. ISBN 985-478-023-6.
  • Вывучэнне творчасці Якуба Коласа ў школе: дапаможнік для настаўніка. Мн., 2006. — 320 c.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Саламевіч І. Ляшук // БЭ ў 18 т. Т. 9. Мн., 1999.