Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
«Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» | |
---|---|
Тып | часопіс |
Заснавана | 1940 |
Галоўны офіс |
«Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» — навуковы часопіс. Выдаецца з 1940 года ў Мінску ў 7 серыях (у 1942—1946 гадах не выходзіў). Спачатку агульны часопіс для ўсіх аддзяленняў АН Беларусі, у 1956 годзе падзелены на серыі: грамадскіх (з 1992 года — гуманітарных), біялагічных і фізіка-тэхнічных навук, з 1963 года выходзіць серыя сельскагаспадарчых навук, з 1965 года — фізіка-матэматычных, хімічных навук, з 1968 года — фізіка-энергетычных навук, з 2004 года — медыцынскіх навук.
Серыі гуманітарных, біялагічных і сельскагаспадарчых навук выходзяць на беларускай мове, астатнія — на беларускай і рускай мовах. Серыя гуманітарных навук мае спецыяльныя раздзелы: «Гісторыя», «Філасофія і сацыялогія», «Мастацтвазнаўства, этнаграфія, фальклор», «Літаратуразнаўства», «Мовазнаўства», «Права», «Эканоміка».
Часопіс асвятляе пытанні развіцця навукі, змяшчае матэрыялы навуковых даследаванняў і вынікі работ інстытутаў НАН Беларусі, навукова-даследчы інстытутаў і ВНУ краіны, а таксама рэцэнзіі, хронікі, юбілейныя артыкулы пра вядучых вучоных Беларусі, інфармацыю пра навуковае жыццё НАН Беларусі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- «Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2. — 544 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0570-6.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя аграрных навук
- Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя біялагічных навук
- Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук
- Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя медыцынскіх навук
- Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя фізіка-матэматычных навук
- Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя фізіка-тэхнічных навук
- Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя хімічных навук