Рэцэнзія
Рэцэнзія (лац.: recensio — разгляд) — даследаванне адлюстраванай рэчаіснасці, у якім ацэньваюцца вартасці і хібы зместу і формы твора. Заключаецца ў ацэнцы важкасці аўтарскага разумення і слушнасці меркавання, высновы і парады. Паказвае значнасць новай думкі, грамадскага ўзору і прыладнай навінкі з падмацаваннем высновы спалучэннем довадаў і тэкставых вытрымак. Уключае логіка-вобразную карціну ўспрымання твора, спалучэнне ўспрымання і пазнання навакольнай рэчаіснасці, заснаванага на ўласным досведзе. Выкарыстоўвае аўтарскае разуменне выкладу і думку, таму не мае поўнай самастойнасці[1].
Віды[правіць | правіць зыходнік]
- Анатацыя. Раскрывае змест твора.
- Аўтарэцэнзія. Спрэчка аўтара з крытыкам аб тлумачэнні твора ў друку.
- Крытычная. Змяшчае стаўленне да твора.
- Эсэ. Тлумачэнне твора з роздумам.
Зноскі
- ↑ Тамара Люковіч. Рэцэнзія // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — Т. 14. — С. 35. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Агляды(недаступная спасылка). Часопіс «ARCHE Пачатак». Архівавана з першакрыніцы 13 верасня 2014. Праверана 1 верасня 2014.
- Рэцэнзіі . БелМетал. Праверана 28 жніўня 2014.
- Рэцэнзіі(недаступная спасылка). Букстэр.by. Архівавана з першакрыніцы 18 ліпеня 2014. Праверана 1 верасня 2014.
- Рэцэнзіі(недаступная спасылка). Кінаконг. Архівавана з першакрыніцы 12 снежня 2014. Праверана 1 верасня 2014.
- Рэцэнзіі(недаступная спасылка). Літара.net. Архівавана з першакрыніцы 26 сакавіка 2015. Праверана 1 верасня 2014.
- Рэцэнзіі(недаступная спасылка). МеталBy. Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2014. Праверана 1 верасня 2014.
- Рэцэнзіі . Газета «Наша Ніва». Праверана 28 жніўня 2014.
- Рэцэнзіі . Газета «Новы час». Праверана 28 жніўня 2014.
- Рэцэнзіі . Часопіс «PARTisan». Праверана 28 жніўня 2014.
- Рэцэнзіі . Тузін гітоў. Праверана 28 жніўня 2014.