Ветлівыя людзі
«Ветлівыя людзі» або «зялёныя чалавечкі»[1] — эўфемізм[2] для абазначэння ваеннаслужачых Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі ў ваеннай форме без апазнавальных знакаў і знакаў адрознення, якія дзейнічалі на тэрыторыі Крыма без ведама і згоды ўрада Украіны[3][4]. Тэрмін атрымаў распаўсюджанне з канца лютага — пачатку сакавіка 2014 года[5][6][заўв 1].
З пераходам у пачатку красавіка 2014 года пратэстаў на Паўднёвым усходзе Украіны ў фазу адкрытага ўзброенага супрацьстаяння «ветлівымі людзьмі» пачалі называць таксама фарміраванні прарасійскіх сепаратыстаў, якія захапілі шэраг аб’ектаў у Данецкай і Луганскай абласцях[7][8].
Узнікненне тэрміна
[правіць | правіць зыходнік]Тэрмін быў выпадкова прыдуманы 28 лютага 2014 года блогерам Жывога Журнала Барысам Рожыным (colonelcassad), які ўспамінаў пазней пра гэта так[4]:
Асабіста мне, проста спадабаўся выраз «ветліва» ў стаўленні да невядомых асоб, якія захопліваюць стратэгічныя аб’екты, фармальна не раскрываючы свайго інкогніта, таму як жарт (бо ўсё ў Крыме цудоўна разумелі, хто гэта і адкуль) у стылі «але мы ж з вамі ведаем хто-гэта», выкарыстаў пару разоў выраз «ветлівыя людзі», без усякай задняй думкі, што гэта будзе мець хоць нейкія наступствы, акрамя смяшкоў у некалькіх чытачоў, якія магчыма звернуць увагу на выраз, якім мне спадабаўся.
Выраз «ветлівыя людзі» хутка ўвайшоў ва ўжытак, калі ў канцы лютага — пачатку сакавіка 2014 года стратэгічныя аб’екты ў Крыме былі заняты невядомымі людзьмі ў камуфляжнай форме без апазнавальных знакаў і знакаў адрознення[5]. Яны не ўступалі ў гутаркі з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі, пры гэтым паводзілі сябе «вельмі ветліва», пра што 28 лютага ўпершыню паведаміла выданне «Политнавигатор»[9][10]:
«Прыкладна ў гадзіну ночы захоплены аэрапорт Сімферопаля — тымі ж людзьмі. Са зброяй, дужыя, у такім жа адзенні. Начальнік аховы паведаміў, што яго людзей ветліва папрасілі выйсці», — сказаў суразмоўца агенцтва.
У перыяд крымскіх падзей з’явіўся і выраз «зялёныя чалавечкі», паходжанне якога звязана як з колерам камуфляжу ўзброеных асоб, так і з фактам іх незразумелага паходжання[2]. Украінскі тэлеканал 1+1 сцвярджаў, што тэрмін «зялёныя чалавечкі» быў прыдуманы мясцовымі жыхарамі Крыма[11].
Украіна, многія краіны свету, НАТА[12], а таксама некаторыя расійскія крыніцы[5][13] лічылі, што ўзброенымі людзьмі без знакаў адрознення з’яўляліся ваеннаслужачыя Расійскай Федэрацыі.
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, а таксама міністр абароны РФ Сяргей Шайгу заяўлялі, што невядомыя ўзброеныя людзі, якія блакуюць украінскія ваенныя аб’екты ў Крыме, не з’яўляюцца расійскімі ваеннаслужачымі[14][15][16][17]. Пазней, падчас «прамой лініі», Пуцін прызнаў, што расійскія ваенныя «забяспечвалі ўмовы для свабоднага волевыяўлення» на рэферэндуме пра статус Крыма[18], а 24 кастрычніка 2014 года ён таксама прызнаў, што расійскія войскі блакіравалі ўкраінскія вайсковыя падраздзяленні[19], пры гэтым у інтэрв’ю тэлеканалу ARD ён заяўляў, што гэты факт «мы ніколі не хавалі»[20].
Ваенны аспект
[правіць | правіць зыходнік]У адпаведнасці з канцэпцыяй гібрыднай вайны, групы спецпрызначэння без апазнавальных знакаў скрытна перакідаюцца на тэрыторыю праціўніка з мэтай дэстабілізацыі дзяржаўнай улады, для чаго ўжываюцца наступныя метады[3]:
- сілавы захоп дзяржаўных устаноў;
- падбухторванне да масавых беспарадкаў;
- тэхнічная і баявая падтрымка мясцовых інсургентаў, радыкальных сепаратыстаў і да т.п.
Названыя дзеянні могуць здзяйсняцца і без фармальнага абвяшчэння вайны, што дае магчымасць агрэсару некаторы час адмаўляць уласную прычаснаць да падзей і весці эфектыўную інфармацыйную вайну.
Экіпіраванне
[правіць | правіць зыходнік]На «ветлівых людзях» былі выяўлены элементы найноўшай расійскай распрацоўкі — экіпіроўкі «Ратнік». Гэта экіпіроўка пачала паступаць у расійскія войскі ў першым квартале 2014 года[21].
Назва | Апісанне | Прыналежнасць |
---|---|---|
Экіпіроўка «Ратнік» | расійская баявая экіпіроўка ваеннаслужачага. | Выключна Расія. |
6Б7, 6Б26, 6Б27, 6Б28 | Расійскія кеўларавыя шлемы 6б7, 6б26, 6б27, 6б28 пачалі вырабляцца ў першай палове 2000-х, цяпер яны стаяць на забеспячэнні ў ПДВ, СВ, мотастралковых войсках Расіі. | Расія і некаторыя краіны АДКБ. |
Кулямёт «Печанег» | Расійскі кулямёт, які быў распрацаваны на аснове ПКМ. | Знаходзіцца на ўзбраенні ў Расіі, Казахстане і Кыргызстане. |
ГАЗ-2330 «Тыгр» | Расійскі шматмэтавы аўтамабіль павышанай праходнасці, бронеаўтамабіль, армейскі аўтамабіль-пазадарожнік. | На «чорных нумарах» гэтых машын была паказана прыналежнасць да ўзброеных сіл Расіі. |
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Мем «ветлівыя людзі» характэрны для расійскіх СМІ, замежная прэса выкарыстоўвае мем «зялёныя чалавечкі» (Гл. напрыклад: «The future of NATO:NATO flexes its muscle memory»)
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Шойгу о «зелёных человечках» на Украине: глупо искать чёрную вежливую кошку в тёмной комнате. // Московский комсомолец. — 17.04.2014.
- ↑ а б Туркова К. Словарь перемен. Какими словами и мемами обогатился наш язык после Евромайдана // Вести.Репортер : интернет-журнал. — 2014, 27 лістапада.
- ↑ а б «The future of NATO: NATO flexes its muscle memory»
- ↑ а б Васильев Н. С. Формирование концептосферы украинского политического кризиса в российских СМИ // Казанский (Приволжский) федеральный университет : Материалы одиннадцатой международной научно-практической конференции. — Казань: 2014. — С. 204.
- ↑ а б в «Вежливые люди» как новый образ Российской армии // РИА Новости. — 2014, 16 мая.
- ↑ Вежливые. Колорады. Ватники. Как события 2014 года изменили русский язык. Lenta.ru, 30 декабря 2014
- ↑ "Вежливые люди" пришли в Донецкий аэропорт // Комсомольская правда в Украине : газета. — 2014, 17 красавіка.
- ↑ «Вежливые люди» в Луганске боятся фотокамер и не знают, чего хотят // http://uainfo.org. — 2014, 14 красавіка.
- ↑ Олег Кашин Вежливые люди с пушками // Open Democracy. — Великобритания: 2014, 16 апреля. Архівавана з першакрыніцы 31 сакавіка 2015.
- ↑ Аэрапорты Сімферопаля і Севастопаля захоплены ўзброенымі людзьмі
- ↑ Vitaly Shevchenko. "Little green men" or "Russian invaders"? . Бі-бі-сі (14 сакавіка 2014). Праверана 9 студзеня 2015.
- ↑ Абвінавачванні Расіі: расставім кропкі над «і» . Інфармацыйны бюлетэнь — Красавік 2014. НАТА. Архівавана з першакрыніцы 14 красавіка 2014. Праверана 25 мая 2014.
- ↑ Наталля Райбман. (2014-04-17). "Пуцін распавёў, якія былі задачы «ветлівых людзей» у Крыме". Vedomosti.ru. Архівавана з арыгінала 24 мая 2014. Праверана 2014-05-24.
- ↑ Уладзімір Пуцін адказаў на пытанні журналістаў пра сітуацыю ва Украіне (4 сакавіка 2014).
- ↑ Расійскіх войскаў у Крыме «няма абсалютна», заявіў Шайгу . newsru.com (5 сакавіка 2014).
- ↑ Пуцін заявіў, што ў Крыме дзейнічаюць не расійскія войскі, а мясцовыя сілы самаабароны . Зеркало недели (4 сакавіка 2014).
- ↑ Уладзімір Пуцін: Упэўнены, ва Украіне зразумеюць, што паступіць інакш Расія ў Крыме не магла . Камсамольская праўда (17 красавіка 2014).
- ↑ Пуцін: нашы ваенныя «ўсталі за спіной» самаабароны Крыма . Бі-бі-сі (17 красавіка 2014).
- ↑ Пасяджэнне Міжнароднага дыскусійнага клуба «Валдай» . Kremlin.ru (24 кастрычніка 2014). Архівавана з першакрыніцы 24 кастрычніка 2014. Праверана 24 кастрычніка 2014.
- ↑ Інтэрв'ю нямецкаму тэлеканалу ARD . Kremlin.ru (17 лістапада 2014). Праверана 17 лістапада 2014.
- ↑ Александр Леонов. Солдаты будущего: чем вооружены «вежливые люди» в Крыму(недаступная спасылка). Forbes (7 сакавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2014. Праверана 12 снежня 2014.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Ветлівыя людзі на Вікісховішчы |
- После Крыма. Где еще могут появиться вооружённые "вежливые люди" // Корреспондент. — 2014, 24 сакавіка.
- «Вежливые люди» рождались в муках: история появления сил спецопераций Минобороны // Московский комсомолец. — 2014, 14 красавіка.
- Рожин Б. Крым - о происхождении интернет-мема про «Вежливых людей» // ИА REX.
- Донецкую область наводняют собственные «вежливые люди». «Беркут» присоединяется к ним // Однако. — 2014, 12 красавіка.
- «Вежливые люди» в Крыму: как это было // Новая газета. — 2014, 17 красавіка. Архівавана з першакрыніцы 8 мая 2015.
- Леонов А. Солдаты будущего: чем вооружены «вежливые люди» в Крыму // Forbes. — 2014, 7 сакавіка.
- «Вежливые люди» как новый образ Российской армии // РИА Новости. — 2014, 16 мая.