Арганізацыя Дагавора аб калектыўнай бяспецы
Арганізацыя Дагаворы пра калектыўную бяспеку | |
---|---|
![]() Эмблема АДКБ | |
![]() |
|
Членства |
![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() |
Аб'яднаны штаб |
![]() |
Тып арганізацыі | Ваенна-палітычны саюз |
Афіцыйныя мовы | Руская |
Кіраўнікі | |
Генеральны сакратар |
![]() |
Начальнік Аб'яднанага штаба |
![]() |
Заснаванне | |
Падпісанне Дагавора аб калектыўнай бяспецы | 15 мая 1992 |
Падпісанне Дагавора аб стварэнні АДКБ | 7 кастрычніка 2002 |
Уваходжанне ў сілу Дагавора аб стварэнні АДКБ | 18 верасня 2003 |
Афіцыйны сайт АДКБ | |
![]() |
Арганізацыя Дагавора аб калектыўнай бяспецы — ваенна-палітычны саюз, створаны дзяржавамі СНД на аснове Дагавора аб калектыўнай бяспецы (ДКБ), падпісанага 15 мая 1992 года. Дагавор падаўжаецца аўтаматычна кожныя пяць гадоў. Дагавор уступіў у дзеянне 20 красавіка 1994 года. На маскоўскай сесіі ДКБ 14 мая 2002 года было прынята рашэнне пра пераўтварэнне ДКБ у паўнавартасную міжнародную арганізацыю — Арганізацыю Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ). 7 кастрычніка 2002 года ў Кішынёве падпісаны Статут і Дагавор аб прававым статусе АДКБ, якія ратыфікаваны ўсімі дзяржавамі-членамі АДКБ і ўступілі ў дзеянне 18 верасня 2003 года.
Краіны-удзельніцы: Расія, Беларусь (з 31 снежня 1993), Арменія, Казахстан, Кіргізія, Таджыкістан, Узбекістан. Таксама раней у АДКБ уваходзілі Азербайджан (з 24 верасня 1993 па 2 красавіка 1999), Грузія (з 9 верасня 1993 па 2 красавіка 1999). Свой удзел у арганізацыі часова перапыняў Узбекістан (з 2 красавіка 1999 па 16 жніўня 2006), 28 чэрвеня 2012 ён афіцыйна заявіў намеры выйсці з АДКБ.
АДКБ мае статус назіральніка ў Генеральнай Асамблее ААН.
4 лютага 2009 года ў Маскве лідэры краін Арганізацыі ўхвалілі стварэнне Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання. Паводле падпісанага дакумента, Калектыўныя сілы аператыўнага рэагавання будуць выкарыстоўвацца для адбіцця ваеннай агрэсіі, правядзення спецыяльных аперацый па барацьбе з міжнародным тэрарызмам і экстрэмізмам, транснацыянальнай арганізаванай злачыннасцю, наркатрафікам, а таксама для ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый.