Вечнае вяртанне (фільм, 2012)
| Вечнае вяртанне | |
|---|---|
| Жанры | артхаус і кінакамедыя |
| Рэжысёр | |
| Прадзюсар | |
| Сцэнарыст | |
| У галоўных ролях |
|
| Аператар | |
| Кампазітар | |
| Працягласць | 114 хв. |
| Краіна | |
| Мова | руская |
| Год | 16 лістапада 2012[1] |
| IMDb | ID 2536310 |
«Вечнае вяртанне» (руск.: Вечное возвращение) — мастацкі фільм 2012 года рэжысёркі Кіры Муратавай[2].
Фільм быў прадстаўлены ў асноўнай конкурснай праграме ігравога кіно 20-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад»[3].
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Прыйшоў мужчына да жанчыны. Яны аднакурснікі, не бачыліся сто гадоў, ён і жыве даўно ў іншым горадзе, а сюды прыехаў у камандзіроўку. І адразу да яе, з пытаннем: як падзяліць сябе паміж жонкай і палюбоўніцай? Ні адна парада не гучыць пераканаўча: ён кахае абедзвюх, але жыць з абедзвюма не ў стане. Узлаваўшыся, візіцёр пляскае дзвярыма. Але прыходзіць зноў, бо іншых знаёмых у гэтым горадзе ў яго няма. І вяртаецца. І вяртаецца[3].
Акцёрскі склад
[правіць | правіць зыходнік]- Рэната Літвінава
- Алег Табакоў
- Сяргей Макавецкі
- Ала Дзямідава
- Віталь Лінецкі
- Наталля Бузько
- Георгій Дэліеў
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 2 кінаўзнагародамі і яшчэ 6 намінацыямі[4].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в выгрузка даных Freebase — Google.
- ↑ Vechnoe vozvrashchenie (2012) — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 7 снежня 2021.
- ↑ а б Вечнае вяртанне (недаступная спасылка). Сайт кінафестывалю «Лістапад». Архівавана з першакрыніцы 7 снежня 2021. Праверана 7 снежня 2021.
- ↑ Vechnoe vozvrashchenie — Awards (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 7 снежня 2021.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Вечнае вяртанне на сайце «Internet Movie Database» (англ.)