Перайсці да зместу

Витебский край

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Витебский край»
Тып часопіс
Краіна
Заснавана 30 кастрычніка (12 лістапада) 1916
Спыненне публікацый 22 кастрычніка (4 лістапада) 1917
Палітычная прыналежнасць лібералізм і пацыфізм
Мова руская
Галоўны офіс

«Витебский край» — грамадска-палітычны і літаратурны часопіс ліберальнага кірунку. Выдаваўся штотыднёва з 30 кастрычніка (12 лістапада1916 да 22 кастрычніка (4 лістапада1917 года ў Віцебску на рускай мове5 (18) сакавіка 1917 да 20 жніўня (2 верасня1917 не выходзіў). Выступаў за дэмакратычную рэспубліку, вітаў Лютаўскую рэвалюцыю 1917 года, асуджаў падрыхтоўку да ўзброенага паўстання супраць Часовага ўрада. Прытрымліваўся пацыфісцкіх пазіцый, але пасля звяржэння царызму выступаў за абарону «рускай бацькаўшчыны». Агітаваў за адзінства ўсіх нацый і народаў у складзе Расіі, мірнае вырашэнне сацыяльнага і нацыянальнага канфліктаў. Апублікаваў цыкл артыкулаў «Забыты край. Нарысы Беларусі». Змяшчаў літаратурныя творы, пераклады, рэцэнзіі, тэатральныя агляды. Выйшла 20 нумароў[1].

  1. «Витебский край» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).