Вобчын
Вёска
Вобчын
|
Во́бчын[1] (трансліт.: Vobčyn, руск.: Обчин) — вёска ў Любанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Рачэнскага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]15 кастрычніка 1976 года да вёскі далучаны пасёлкі Дараганаўка, Камень і Новы[2].
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Паводле Вадзіма Жучкевіча, назва-паняцце агульнае («общее») або апчак («общак») — вясковая паша або ўгоддзі агульнага карыстання.[3]
Падобнае паняцце ён знайшоў у жывой гаворцы Навагрудчыны. Там апчаком называлі месца пасьбы вясковай жывёлы.[3]
Пры наступнай трансфармацыі назвы набылі розную форму і рознае напісанне: Обчак, Абчак, Апчак і г. д.[3]
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]Мясцовы песенны стыль традыцыйных абрадавых і паза абрадавых песень аўтэнтычнымі фальклорнымі гуртамі «Журавушка», «Глыбокія крыніцы», «Павалякі» (вёскі Ямінск, Закальное, Обчын Любанскага раёна) як элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны ў 2008 годзе ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.[4]
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Анатоль Паўлавіч Дастанка (1937—2024) — беларускі вучоны ў галіне цвердацелай мікраэлектронікі.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт О́бчын
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 кастрычніка 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 36 (1518).
- ↑ а б в Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. orda.of.by. Праверана 2 студзеня 2024.
- ↑ Мясцовы песенны стыль выканання традыцыйных абрадавых і пазаабрадавых песень аўтэнтычнымі фальклорнымі гуртамі "Журавушка", "Глыбокія крыніцы", "Павалякі" - Банк звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь. heritage.gov.by. Праверана 22 кастрычніка 2025.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх