Перайсці да зместу

Рачэнь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аграгарадок
Рачэнь
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • ▲718 чал. (2019)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1794
Аўтамабільны код
5


Рачэнь (Беларусь)
Рачэнь
Рачэнь


Рачэнь (Мінская вобласць)
Рачэнь
Рачэнь


Рачэнь (Любанскі раён)
Рачэнь
Рачэнь


Мапа

Рачэ́нь[2] (трансліт.: Račeń, руск.: Речень) — аграгарадок у Любанскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Рачэнскага сельсавета. Цэнтр Рачэнскага сельсавета.

За 15 км да паўднёвага захаду ад Любані, за 40 (30[3]) км ад чыгуначнай станцыі Урэчча на лініі Асіповічы—Баранавічы, за 167 км ад Мінска, на аўтадарозе Любань—Старобін[4].

Вядома з 1566 года як сяло ў Слуцкім княстве Алелькавічаў у маёнтку Ярэмічы, 46 валок зямлі. З 1589 года ўласнасць купцоў Тышэвічаў, з 1621 — Радзівілаў[4].

З 1795 года вёска Рэчын у Забалоцкай воласці Бабруйскага павета, карчма. У 1834 годзе вёска ў маёнтку Засмужжа, уласнасць князя Л. П. Вітгенштэйна. У 1846 годзе 213 моргаў зямлі. У сярэдзіне ХІХ ст. дзяржаўная ўласнасць. У 1883 годзе 52 двары. Паводле перапісу 1897 года, 114 двароў, хлебазапасны магазін, піцейны дом, школа (станам на 1890 год навучалася 8 хлопчыкаў і 3 дзяўчынкі). У 1908 годзе 176 двароў, земскае народнае вучылішча (з 1911)[4].

З 20.08.1924 года цэнтр сельсавета Любанскага раёна Слуцкай акругі, школа (2 арэндныя будынкі, 2 настаўнікі, 116 вучняў)[4].

У 1931 годзе мелася тэлефонная сувязь, дзейнічалі хата-чытальня, гурток ваенных ведаў. У 1932 г. створаны калгас «Пралетарый», які ў 1935 годзе меў паравы млын, ваўначоску, кузню[4].

У Вялікую Айчынную вайну з 28.06.1941 г. вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З лістапада 1941 года ўваходзіла ў Акцябрска-Любанскую партызанскую зону, працаваў сельсавет. Вызвалена 30.06.1944 г.[4]

У 1960 годзе вёска, цэнтр калгаса Суворава. У 1980-я гады калгас меў 3959 га сельгасугоддзяў, 43 трактары, 25 аўтамашын, 14 камбайнаў. Працавалі сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, бальніца, ветучастак, аптэка, комплексны прыёмны пункт, сталовая, 2 магазіны, аддзяленне сувязі[4].

15 кастрычніка 1976 года да вёскі далучаны пасёлак Глінішча[5].

З 2008 года аграгарадок[4].

У 2009 года цэнтр СВК «Рачэнь». Працуюць агульнаадукацыйная сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, амбулаторыя, комплексны прыёмны пункт, аддзяленне сувязі і «Беларусбанка», сталовая, 4 магазіны. Помнік воінам і партызанам, загінулым у Вялікай Айчыннай вайне[4].

У складзе сельсавета 9 вёсак, 23 пасёлкі і 1 хутар.[4]

  • 1566 год — 46 валок[4]
  • 1795 год — 192 чалавекі[4]
  • 1816 год — 96 душ[4]
  • 1834 год — 49 рэвізскіх душ[4]
  • 1844 год — 180 рэвізскіх душ[4]
  • 1846 год — 44 двары, 123 чалавекі[4]
  • 1870 год — 52 двары[4]
  • 1897 год — 114 двароў, 889 чалавек[4]
  • 1908 год — 176 двароў, 1141 чалавек[4]
  • 1924 год — 213 двароў, 1145 чалавек[4]
  • 1960 год — 789 чалавек[4]
  • 1997 год — 300 гаспадарак, 861 чалавек[4]
  • 2001 год — 780 жыхароў, 289 двароў[3].
  • 2009 год — 276 гаспадарак, 738 чалавек[4]

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

Помнікі гісторыі і культуры

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. ↑ https://web.archive.org/web/20250615194311/http://pop-stat.mashke.org/belarus-census-2019/minskaja.htm
  2. ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  3. 1 2 БелЭн 2001.
  4. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 3 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2012. — 624 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0636-9.
  5. ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 кастрычніка 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 36 (1518).
  • Рачэнь // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 385. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 33. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)