Бродна (возера, басейн Нешчарды)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Бродна)
Бродна
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 150.1 м
Даўжыня 1,02 км
Шырыня 0,68 км
Плошча 0,51 км²
Аб’ём 0,00113 км³
Даўжыня берагавой лініі 3 км
Найбольшая глыбіня 3,1 м
Сярэдняя глыбіня 2,2 м
Гідралогія
Салёнасць да, 0,07 ‰
Празрыстасць да 1,1 м
Басейн
Плошча вадазбору 3,7 км²
Упадаюць ручай
Выцякаюць ручай
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Бродна (Беларусь)
Бродна
Бродна
Бродна (Віцебская вобласць)
Бродна
Бродна
Map

Бро́дна[1] — возера ў Беларусі, у Расонскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Нешчарда, за 13 км у напрамку на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Расоны.

Плошча паверхні возера 0,51 км². Даўжыня 1,02 км, найбольшая шырыня 0,68 км, даўжыня берагавой лініі 3 км. Найбольшая глыбіня 3,1 м, сярэдняя 2,2 м. Аб’ём вады ў возеры 1,13 млн м³. Плошча вадазбору 3,7 км².
Катлавіна возера рэшткавага тыпу, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны нізкія і тарфяністыя, паўночна-усходнія пясчаныя, вышынёй 2—5 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі возера забалочаныя, паўночна-заходнія сплавінныя, на паўночным усходзе нізкія і пясчаныя. Дно плоскае. Большая частка дна (95 %) выслана слоем сапрапелю.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Упадае ручай, на паўднёвым усходзе выцякае ручай у возера Нешчарда. Падводная расліннасць адсутнічае. Надводная расліннасць распаўсюджваецца да адлегласці 15—20 м ад берага возера.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, акунь, плотка, краснапёрка і інш.

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]