Перайсці да зместу

Вялікае (возера, Глыбоцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вялікае
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 153,9[1] м
Даўжыня 2,15 км
Шырыня 0,73 км
Плошча 0,89 км²
Даўжыня берагавой лініі каля 5,5 км
Найбольшая глыбіня 5,7 м
Сярэдняя глыбіня 3,4 м
Басейн
Плошча вадазбору 40,1 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Вялікае (Беларусь)
Вялікае
Вялікае
Вялікае (Віцебская вобласць)
Вялікае
Вялікае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вялі́кае — возера ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Бярозаўка, у паўночна-заходняй частцы горада Глыбокае.

Плошча паверхні возера 0,89 км². Даўжыня 2,15 км, найбольшая шырыня 0,73 км. Даўжыня берагавой лініі каля 5,5 км. Найбольшая глыбіня 5,7 м, сярэдняя 3,4 м. Плошча вадазбору 40,1 км².
Катлавіна возера складаецца з двух плёсаў. Схілы катлавіны вышынёй 3—10 м, усходнія да 18 м. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя. Мелкаводдзе пясчанае. Астатнюю частку дна высцілае сапрапель. У паўночнай частцы возера востраў плошчай каля 0,7 га. Возера значна зарастае. Упадаюць 5 ручаёў. На поўдні ўпадае каналізаваная пратока з возера Кагальнае, на поўначы выцякае каналізаваная пратока ў возера Падлужнае.

У возеры водзяцца лешч, шчупак звычайны, гусцяра, плотка, краснапёрка, акунь, лінь і іншыя віды рыб.

Зноскі

  • Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 136. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 27. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Республика Беларусь. Витебская область. Глубокский район: карта. Глубокое: план. — Мн.: Белкартография, 2012. — 3 000 экз. (руск.)