Перайсці да зместу

Вялікае Пакамерскае

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Вялікае Пакамерскае)
Вялікае Пакамерскае
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 152,0 м
Даўжыня 0,5 км
Шырыня 0,3 км
Плошча 0,122 км²
Даўжыня берагавой лініі 1,4 км
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Брэсцкая вобласць
Вялікае Пакамерскае (Беларусь)
Вялікае Пакамерскае
Вялікае Пакамерскае
Вялікае Пакамерскае (Брэсцкая вобласць)
Вялікае Пакамерскае
Вялікае Пакамерскае
Map

Вялікае Пакамерскае, Пакамерскае 1возера ў Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці, за 22 км на поўдзень ад горада Ганцавічы, за 4,3 км на паўночны захад ад вёскі Задуб’е, за 0,5 км на паўночны захад ад возера Малое Пакамерскае. Адносіцца да басейна ракі Цна. Уваходзіць у склад біялагічнага заказніка рэспубліканскага значэння «Ялоўскі».

Плошча паверхні 0,122 км², даўжыня 0,5 км, шырыня 0,3 км. Даўжыня берагавой лініі 1,4 км.
Берагі пясчаныя, пераважна высокія, параслі лесам і хмызняком. Зарастае істотна. На паўночным усходзе злучана з Карыценскім каналам. На поўначы і ўсходзе возера акружана выдмамі.

У возеры водзяцца лінь, карась, акунь, шчупак і іншыя віды рыб.