Ялоўскі заказнік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ялоўскі
Катэгорыя МСАП — IV (Тэрыторыя кіравання відамі ці месцапражываннямі)
Размяшчэнне БеларусьГанцавіцкі раён, Брэсцкая вобласць
Плошча 963 га
Дата заснавання 1979
physical
Ялоўскі
Ялоўскі
physical
Ялоўскі
Ялоўскі

Ялоўскі — біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння ў Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. на вярховых балотах Ялоўскае і Коча. Заснаваны ў 1979 годзе для захавання ў прыродным стане месцаў росту журавін. Плошча заказніка складае 963 га.

На ўсходзе заказніка Пакнамерскія Вялікае (плошча 12 га) і Малое (плошча 7,7 га) азёры. Глебы тарфяніста-глеевыя, тарфяна-глеевыя і тарфяна-балотныя, на мінеральных астравах — дзярнова-падзолістыя супясчана-пясчаныя.

У раслінным покрыве — хваёва-кусцікава-сфагнавыя фітацэнозы з перавагай журавін. Лясы (хвойнікі і бярэзнікі) на балотных і забалочаных землях займаюць каля 50 % тэрыторыі заказніка.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]