Калодкі (возера)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Калодкі)
Калодкі
Морфаметрыя
Даўжыня 0,68 км
Шырыня 0,28 км
Плошча 0,16 км²
Даўжыня берагавой лініі 1,58 км
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Мінская вобласць
Калодкі (Беларусь)
Калодкі
Калодкі
Калодкі (Мінская вобласць)
Калодкі
Калодкі
Map

Калодкі — возера ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Нарач, прыкладна за 1 км у напрамку на поўдзень ад вёскі Калодкі.

Плошча паверхні возера 0,16 км². Даўжыня 0,68 км, найбольшая шырыня 0,28 км, даўжыня берагавой лініі 1,58 км.
Катлавіна возера рэшткавага тыпу, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны невыразныя, на ўсходзе і поўначы спадзістыя, вышынёй да 5 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі забалочаныя, на захадзе сплавінныя. Дно выслана сапрапелем. Возера бяссцёкавае.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]