Калодкі (возера)
Выгляд
Калодкі | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 0,68 км |
Шырыня | 0,28 км |
Плошча | 0,16 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 1,58 км |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Мінская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Калодкі — возера ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Нарач, прыкладна за 1 км у напрамку на поўдзень ад вёскі Калодкі.
Плошча паверхні возера 0,16 км². Даўжыня 0,68 км, найбольшая шырыня 0,28 км, даўжыня берагавой лініі 1,58 км.
Катлавіна возера рэшткавага тыпу, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны невыразныя, на ўсходзе і поўначы спадзістыя, вышынёй да 5 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі забалочаныя, на захадзе сплавінныя. Дно выслана сапрапелем. Возера бяссцёкавае.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Калодкі // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 451.