Каменка (возера, басейн Друйкі)
Выгляд
(Пасля перасылкі з Возера Каменка, басейн Друйкі)
Каменка | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 148,8 м |
Даўжыня | 0,58 км |
Шырыня | 0,4 км |
Плошча | 0,18 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 1,73 км |
Басейн | |
Упадаюць | Акмяніца |
Выцякаюць | Акмяніца |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Ка́менка[1][2] (або Кішке́льскае) — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, у басейне ракі Друйка, за 11 км у напрамку на паўночны захад ад горада Браслаў[2], рыкладна за 1 км на паўднёвы захад ад вёскі Баруны[2], за 5 км на паўночны захад ад возера Струста[2].
Плошча паверхні 0,18 км². Даўжыня возера 0,58 км, найбольшая шырыня 0,4 км. Даўжыня берагавой лініі 1,73 км.
Катлавіна возера тэрмакарставага тыпу. Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй 2—3 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Пойма шырынёй да 250 метраў, забалочаная.
Праз возера працякае рака Акмяніца.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ка́менка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 459. — 522 с. — 10 000 экз.
- Ка́менка // Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Ліст карты N-35-6. Выданне 1984 года. Стан мясцовасці на 1983 год. (руск.)