Перайсці да зместу

Міхалінава (возера)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Міхалінава)
Міхалінава
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 184 м[2]
Даўжыня 1,06 км
Шырыня 0,42 км
Плошча 0,28 км²
Аб’ём 0,0013 км³
Даўжыня берагавой лініі 2,7 км
Найбольшая глыбіня 8,9 м
Сярэдняя глыбіня 4,19[1] м
Басейн
Плошча вадазбору 3,75 км²
Упадаюць ручай
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Міхалінава (Беларусь)
Міхалінава
Міхалінава
Міхалінава (Віцебская вобласць)
Міхалінава
Міхалінава
Map

Міхалі́нава[3][4][5], Грабеніцкае возера[3][4] — возера ў Лёзненскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, у басейне ракі Мошна, за 7 км у напрамку на поўнач ад гарадскога пасёлка Лёзна, за 0,15 км на ўсход ад вёскі Міхалінава.

Плошча паверхні возера 0,28 км² (0,31[1]). Даўжыня 1,06[1] (1,03[4][5]) км, найбольшая шырыня 0,42 (0,4[1]) км, даўжыня берагавой лініі 2,7 (2,65[4][5], 2,74[1]) км. Найбольшая глыбіня 8,9 м, сярэдняя 4,19[1] м. Аб’ём вады ў возеры 1,3 млн м³. Плошча вадазбору 3,74 км².
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны дасягаюць вышыні 15 м. Берагі высокія, месцамі зліваюцца са схіламі катлавіны. Берагавая лінія ўмерана звілістая. У паўночнай частцы ў возера ўпадае ручай.