Сельцы (возера)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Сельцы)
Сельцы
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 158,2[1] м
Даўжыня 0,67 км
Шырыня 0,45 км
Плошча 0,24 км²
Даўжыня берагавой лініі 1,95 км
Басейн
Плошча вадазбору 8,25 км²
Выцякаюць Лучайка
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Сельцы (Беларусь)
Сельцы
Сельцы
Сельцы (Віцебская вобласць)
Сельцы
Сельцы
Map

Се́льцы[2] — возера ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, у басейне ракі Лучайка (выцякае з возера), за 14 кіламетраў на паўночны ўсход ад горада Глыбокае, за 1 км на паўднёвы захад ад вёскі Замошша.

Плошча паверхні возера 0,24 км², даўжыня 670 метраў, найбольшая шырыня 450 метраў, даўжыня берагавой лініі 1,95 км. Плошча вадазбору 8,25 км². Катлавіна тэрмакарставага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй 5—7 метраў, у верхняй частцы разараныя. Вакол возера пойма шырынёй 25—50 метраў, забалочаная, пад лугам. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя. Ручаём злучаецца з возерам Восава.

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-32. Выданне 1980 года. (руск.)
  2. БелЭн 2002.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]