Лучайка (прыток Мнюты)
Выгляд
Лучайка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня |
|
Басейн | 121 км² |
Вадацёк | |
Выток | Сельцы |
• Месцазнаходжанне | за 0,9 км на поўнач ад вёскі Гаравыя 2 |
• Вышыня | 158,2[1] м |
• Каардынаты | 55°14′46,94″ пн. ш. 27°49′06,90″ у. д.HGЯO |
Вусце | Мнюта |
• Месцазнаходжанне | за 0,5 км на захад ад вёскі Жукі Ложныя |
• Каардынаты | 55°22′04,77″ пн. ш. 27°43′32,58″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 1,9 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Мнюта → Дзісна → Дзвіна → Рыжскі заліў |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
Раёны | Глыбоцкі раён, Шаркаўшчынскі раён |
Луча́йка[2][3][4] — рака ў Глыбоцкім і Шаркаўшчынскім раёнах Віцебскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Мнюта (басейн Заходняй Дзвіны).
Даўжыня ракі 21 км. Плошча вадазбору 121 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,9 ‰. Выцякае з возера Сельцы за 0,9 км на поўнач ад вёскі Гаравыя 2 Глыбоцкага раёна, вусце за 0,5 км на захад ад вёскі Жукі Ложныя Шаркоўшчынскага раёна. Рэчышча каналізаванае ад вытоку на працягу 2,5 км і ўгару ад вусця на працягу 5,7 км.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Ліст карты N-35-32. Выданне 1980 года. (руск.)
- ↑ ЭПБ 1984.
- ↑ Блакітная 1994.
- ↑ БелЭн 1999.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Луча́йка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — С. 224. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
- Луча́йка // Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — С. 229. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Луча́йка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 378. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).