Вольга Міхайлаўна Клебановіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Вольга Клебановіч)
Jump to navigation Jump to search
Вольга Міхайлаўна Клебановіч
Дата нараджэння: 25 лютага 1945(1945-02-25) (74 гады)
Адукацыя:
Прафесія: актрыса

Вольга Міхайлаўна Клебановіч (нар. 25 лютага 1945, г. Ягертаў, Югаславія) — беларуская актрыса. Заслужаная артыстка Беларусі (1982), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1986), народная артыстка Беларусі (1995).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Закончыла 8 класаў Грэскай сярэдняй школы і пераехала ў Мінск. У 1966 г. закончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Працавала ў Гродзенскім драматычным тэатры. З 1967 г. у Дзяржаўным рускім драматычным тэатры Беларусі.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Найбольш значныя ролі: Сцепаніда («Знак бяды» В. Быкава), Вольга («Тры сястры» А. Чэхава), Ніла Сніжко («Барабаншчыца» А. Салынскага), Вара («Разгром» А. Фадзеева), Вікторыя («Казкі старога Арбата» А. Арбузава), Лушка («Узнятая цаліна» М. Шолахава), Люся («Апошні тэрмін» В. Распуціна) і інш.

Знялася ў беларускамоўнай камедыі «Свежына з салютам».

Уладальніца прызоў Гран-пры на фестывалях: «Прыбалтыйская вясна» (1983), маладзёжнага ў Тбілісі (1986), тэатральнага ў Віцебску (1986).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]