Вольга Хіжынкова

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Вольга Хіжынкава)
Jump to navigation Jump to search
Вольга Хіжынкова
Партрэт
Род дзейнасці: мадэль, удзельніца конкурсу прыгажосці
Дата нараджэння: 22 лістапада 1986(1986-11-22) (32 гады)
Месца нараджэння:
Commons-logo.svg Вольга Хіжынкова на Вікісховішчы

Во́льга Хіжынко́ва (22 лістапада 1986, в. Забароўе, Лепельскі раён) — пераможца конкурсу прыгажосці Міс Беларусь-2008.

Бацька — ляснік, маці — рабочая аграфермы. Скончыла вучылішча лёгкай прамысловасці ў Віцебску, працавала кіраўніком кружка тэатра моды ў гэтым вучылішчы. Другая праца — менеджар-кансультант па продажы міжпакаёвых дзвярэй. Выкладала дэфіле ў тэатры мод у Віцебскім педагагічным вучылішчы № 29. Цяпер студэнтка завочнага адззялення Iнстытута журналістыкі БДУ. Спецыяльнасць — «Журналістыка. Аўдыёвізуальныя СМI». Працуе ў ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал» (АНТ).

Неаднакроць удзельнічала ў модных паказах, у прыватнасці, на фестывалі «Белая амфара». У 2008 перамагла ў нацыянальным конкурсе прыгажосці «Міс Беларусь», заваявала права прадстаўляць Беларусь на міжнародным конкурсе «Міс свету-2008» у ПАР. Перад гэтым ад Віцебскай вобласці ў фінал журы абрала іншую дзяўчыну — Вольгу Прышывалка, але за В. Хіжынкаву аддала галасы пераважная большась тэлегледачоў.

З 2016 года працуе прэс-сакратаром футбольнага клуба «Дынама-Брэст»[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]



Папярэднік:
Алена Аладка
Беларусь на конкурсе Міс Свету
2008
Пераемнік:
Юлія Сіндзеева