Каменскі сельсавет (Лепельскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каменскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Лепельскі раён
Уключае 31 населены пункт
Адміністрацыйны цэнтр Камень
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 1 761
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код 2132
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт

Ка́менскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лепельскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Камень.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Лепельскага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Полацкай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лепельскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Лепельскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. У 1965 годзе ў склад Несінскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (Бароўка 2 і Слабодка)[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 24 населеныя пункты[2].

4 сакавіка 1987 года ў склад Каменскага сельсавета з Заазерскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Балотнікі, Забароўе, Плігаўкі, Пяскі і Стараселле)[3]. 31 ліпеня 1995 года з часткі сельсавета ўтвораны Бароўскі сельсавет.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1761 чалавек[4], з іх 92,4 % — беларусы, 5,7 % — рускія, 0,7 % — армяне, 0,6 % — украінцы[5].

Зноскі

  1. Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9, 23 студзеня, 10 і 12 лютага 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 49. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 4 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 25 чэрвеня 2015. (руск.)
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.