Вольга Чайчыц
Выгляд
Вольга Чайчыц | |
---|---|
Род дзейнасці | журналістка |
Дата нараджэння | 30 мая 1975 (49 гадоў) |
Месца працы | |
Узнагароды і прэміі |
Вольга Чайчыц — беларуская журналістка, аўтарка рэпартажаў на сацыяльныя тэмы для тэлеканала «Белсат».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пачала займацца журналістыкай у 2008 годзе[1].
Неаднаразова была затрыманая і аштрафаваная падчас выканання журналісцкай працы, у тым ліку за працу без акрэдытацыі[2][3][4][5].
Агулам за 2018 год супраць В. Чайчыц было распачата 11 адміністрацыйных спраў, якія скончыліся буйнымі штрафамі[6]. За 2017 г. Чайчыц была аштрафавана 14 разоў, за 2016 — 7 разоў[7].
У студзені 2018 г. атрымала Прэмію імя Віктара Івашкевіча ад партала Хартыя'97[8]. У снежні 2018 г. атрымала прэмію «Белсата» як «тэлевізійная асоба года»[6].
У 2020 годзе разам з мужам, аператарам Андрусём Козелам папрасіла палітычнага прытулку ў ЗША[9][10].
Зноскі
- ↑ Вольга Чайчыц: Журналістка «Белсата» — Белсат, афіцыйны сайт
- ↑ За работу без аккредитации судом оштрафованы четверо журналистов «Белсата»[За працу без акрэдытацыі судом аштрафаваныя чацвёра журналістаў «Белсата»] — tut.by, 30 кастрычніка 2017
- ↑ Карэспандэнт «Белсата» Вольга Чайчыц атрымала чарговы штраф у 1.225 рублёў — БелаПАН, 05.09.2018
- ↑ Затрыманая журналістка Вольга Чайчыц — Праваабарончы цэнтр «Вясна», афіцыйны сайт
- ↑ Як у Беларусі затрымліваюць журналістаў Архівавана 6 ліпеня 2020. — Павел Свярдлоў, Еўрапейскае радыё для Беларусі, 20 сакавіка 2017
- ↑ а б Вольга Чайчыц — тэлевізійная асоба года. Сталі вядомыя лаўрэаты прэміі «Белсата» за 2018 год — Белсат, 10.12.2018
- ↑ Вольга Чайчыц — рэкардсменка па штрафах за сваю працу Архівавана 24 кастрычніка 2021. — Радыё Рацыя, студзень 2019 г. (Перадрук на партале «Хартыя’97» ад 28 студзеня 2019 г.)
- ↑ Вольга Чайчыц атрымала прэмію імя Віктара Івашкевіча — Белсат, 16 сакавіка 2018 г.
- ↑ Журналістка «Белсата» Вольга Чайчыц і аператар Андрусь Козел папрасілі палітычны прытулак у ЗША Архівавана 5 ліпеня 2020. — Беларуская асацыяцыя журналістаў, афіцыйны сайт
- ↑ «Рэальна баяліся за дзяцей». Былыя журналісты тэлеканала «Белсат» папрасілі палітычнага прытулку ў ЗША — Радыё Свабода, 24 красавіка 2020