Бунакен

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Востраў Бунакен)
Перайсці да: рух, знайсці
Бунакен
1°37′15″ пн. ш. 124°45′22″ у. д.HGЯO
Акваторыя Мора Сулавесі
Краіна Flag of Indonesia.svg Інданезія
Плошча 8 км²
Насельніцтва 900 чал.
Шчыльнасць насельніцтва 112,5 чал./км²
Знешні выгляд
Знешні выгляд
Commons-logo.svg Бунакен на Вікісховішчы

Бунакен (індан.: Bunaken) — востраў у моры Сулавесі. Уваходзіць у склад інданезійскай правінцыі Паўночны Сулавесі. Плошча - 8 км². Насельніцтва ў 2010 г. - каля 900 чал.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Бунакен месціцца ў моры Сулавесі ў 3,5 км на паўночны захад ад паўночна-усходняга берага вострава Сулавесі, у 13 км на поўнач ад горада Манада, адміністрацыйнага цэнтра Паўночнага Сулавесі. Мае статус аднаго з муніцыпальных раёнаў Манада. Абрысы вострава нагадваюць бумеранг. Даўжыня берагавой лініі - каля 17 км.

Востраў Бунакен мае вулканічнае паходжанне, сфарміраваўся ў выніку зрухаў зямной кары і далейшай вулканічнай актыўнасці прыкладна 5 - 1,5 млн гадоў таму. У непасрэднай блізкасці ад Бунакена марское дно апускаецца да 200 - 1840 м. Рэльеф вострава пагорысты, найвышэйшы пункт вострава перавышае 600 м. Узбярэжжа атачаюць каралавыя рыфы.

Клімат марскі субэкватарыяльны. Сярэдняя гадавая тэмпература трымаецца каля +26,55°C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў - 2680 мм.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Бунакен цікавы тым, што знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці ад густа населеных раёнаў Паўночнага Сулавесі, аднак тут захавалася амаль не кранутая чалавекам прырода. Флора сушы тыповая для Сулавесі, пераважаюць густыя трапічныя лясы і хмызнякі. Бераг часткова пакрыты манграмі. Фаўна сушы прадстаўлена птушкамі, яшчаркамі, казуркамі, амфібіямі і крабамі. Значна большую цікавасць уяўляюць навакольныя воды, населеныя 70 відамі каралаў і 2500 відамі рыб. Тут таксама сустракаюцца марскія чарапахі, дзюгоні, кіты.

Нацыянальны парк[правіць | правіць зыходнік]

Для аховы прыроды ў 1991 г. на тэрыторыі Бунакена, суседніх астравоў і навакольнай марской прасторы быў заснаваны марскі нацыянальны парк. Ён ахоплівае тэрыторыю 890,65 км². У 2005 г. нацыянальны парк Бунакен быў ўнесены ў папярэдні спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Бунакен з'яўляецца адным з галоўных турыстычных цэнтраў Паўночнага Сулавесі. Парк наведваюць аматары каралавых пляжаў і нырання з аквалангам.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]