Раўль

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Востраў Раўль)
Jump to navigation Jump to search
Раўль
У параметры «Нацыянальная назва» парушаны сінтаксіс: яго дакладнае запаўненне: «код мовы/назва/код другой мовы/назва». Калі ласка, выпраўце гэтую памылку!
Raoul island.jpg
Выгляд з космасу
Характарыстыкі
Плошча29,38 км²
Насельніцтва0 чал.
Размяшчэнне
29°15′00″ пд. ш. 177°55′00″ з. д.HGЯO
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Раўль (Ціхі акіян)
Раўль
Раўль
Лагатып Вікісховішча Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Ра́ўль (англ.: Raoul) — самы вялікі востраў архіпелага Кермадэк. Належыць Новай Зеландыі. Агульная плошча - 29,38 км². Сталага насельніцтва няма.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Лічыцца, што да прыбыцця еўрапейцаў палінезійцы двойчы прадпрымалі спробы каланізацыі вострава Раўль — каля XXI стст. і ў XIV ст. Але па невыяўленым прычынам яны пакідалі свае паселішчы.

30 чэрвеня 1788 г. востраў быў адкрыты брытанскімі мараплаўцамі. Ён быў даследаваны і нанесены на карту французскай экспедыцыяй 1793 г., якая шукала Жана-Франсуа дэ Лаперуза. Менавіта французы надалі востраву сучасную назву. Канчаткова яна прыжылася толькі ў 1939 г. Дагэтуль выкарыстоўвалася яшчэ адна назва - востраў Нядзелі (Sunday Island).

З 1810 г. востраў наведвалі кітабоі, аднак паселішчаў тут не стваралі. Ж. С. Дзюмон-Дзюрвіль засведчыў у 1827 г., што ён не заселены.

У 18371854 гг. на захадзе вострава Раўль існавала невялікая еўрапейска-палінезійская калонія, жыхары якой гандлявалі з кітабоямі і займаліся сельскай гаспадаркай. Але землетрасенні і небяспека вывяржэння вулкана прымусіла пасяленцаў пакінуць гэтае месца. У 18701872 гг. прадпрымалася яшчэ адна спроба каланізацыі, але і яна пацярпела няўдачу з-за вулканічнай дзейнасці. У канцы 1872 г. пасля чарговага вывяржэння на востраве пасялілася сям'я брытанца Томаса Бела, якая займалася садоўніцтвам і разводзіла авечак.

У 1886 г. Вялікабрытанія абвясціла аб анексіі астравоў Кермадэк. У 1887 г. яны былі перададзены пад кіраванне ўрада Новай Зеландыі. 16 жніўня 1887 г. сюды прыбыла першая новазеландская экспедыцыя, у склад якой уваходзілі чыноўнікі і вучоныя. У 1889 г. быў зацверджаны план засялення вострава Раўль, які прадугледжваў бязвыплатную перадачу 250 га зямлі для апрацоўкі. У тым жа годзе былі дастаўленыя 20 пасяленцаў. Але ў наступным годзе ўсе яны вярнуліся ў Новую Зеландыю.

У 1911 г. пасля страшэннага тайфуна сям'я Белаў пакінула Раўль. Пад час I Сусветнай вайны іх садам і жывёламі карысталіся нямецкія маракі з ваеннага карабля "Вульф", якія стварылі часовую патаемную базу на востраве.

У 1920-ыя гг. на Раўле яшчэ двойчы арганізоўваліся пасяленні. У 1938 г. урад Новай Зеландыі пабудаваў радыё і метэаралагічную станцыі, і ў 1939 г. перадаў кантроль над тэрыторыяй службе грамадзянскай авіяцыі. 21 лістапада 1964 г. чарговае вывяржэнне вымусіла эвакуіраваць насельніцтва.

У 1990 г. востраў Раўль і іншыя астравы Кермадэк былі абвешчаны запаведнікам.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Востраў знаходзіцца ў 1100 км на поўнач ад Новай Зеландыі.

Сфарміраваны ў выніку вулканічнай дзейнасці, якая пачалася як мінімум 2100 гадоў таму і працягваецца ў нашы дні. Налічваецца 2 актыўныя кальдэры. Каля заходняга ўзбярэжжа знаходзіцца вялікая падводная кальдэра. Апошнія моцныя вывяржэнні адбыліся ў 19641965 гг. Найвышэйшы пункт, пік Маўмаўкаі, дасягае 516 м

Глебы камяністыя. На востраве некалькі ручаёў і 2 кратарных возера з прэснай вадой.

Клімат субтрапічны вільготны. Сярэдняя тэмпература ліпеня 13,7° - 19,1° C. Сярэдняя тэмпература студзеня 19,7° - 25° C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў - 1558 мм. Сухі сезон цягнецца з кастрычніка да лютага.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Востраў пакрыты трапічным лесам. Вылучаюцца эндэмічныя расліны Metrosideros kermadecensis і Rhopalostylis cheesemanii .

Фаўна прадстаўлена марскімі птушкамі і папугаямі. Палінезійцы прывезлі на востраў пацукоў, а еўрапейскія пасяленцы - свінняў, авечак, катоў. У 20012002 гг. адбылося ачышчэнне вострава ад інтрадуцыраваных відаў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]