Перайсці да зместу

Тахумулька

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вулкан Тахумулька)
Тахумулька
ісп. Tajumulco
Вулкан Тахумулька (11 лістапада 2006 г.).
Вулкан Тахумулька (11 лістапада 2006 г.).
15°02′ пн. ш. 91°54′ з. д.HGЯO
Краіна
Размяшчэннедэпартамент Сан-Маркас 
Горная сістэмаКардыльеры 
Хрыбет ці масіўСьера-Мадрэ-дэ-Ч’япас 
Форма вулканаСтратавулкан 
Перыяд утварэнняГалацэн 
Апошняе вывяржэнненевядома 
Вышыня вяршыні4203 м [1] 
Тахумулька (Цэнтральная Амерыка)
Тахумулька
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тахуму́лька[2] (ісп.: Tajumulco) — стратавулкан у заходняй частцы Гватэмалы. Мае вышыню 4203[1] (4220[3], 4217[2][4]) м і з’яўляецца найвышэйшым пунктам Гватэмалы і Цэнтральнай Амерыкі.

Вулкан складзены з андэзітаў[2]. Конус мае дзве вяршыні; усходні конус — старажытны з кратарам дыяметрам да 70 м, заходні — малады. На схілах — дубова-хваёвыя лясы, у верхняй частцы — ксерафітныя горныя лугі. Узыходжанне можна ажыццявіць з горада Сан-Маркас, які размешчаны за 14 км на паўднёвы ўсход.

Апошняе вывяржэнне вулкана адбылося ў 1863 годзе[1][2][3].