Тахумулька
Тахумулька | |
---|---|
ісп. Tajumulco | |
![]() Вулкан Тахумулька (11 лістапада 2006 г.). | |
15°02′ пн. ш. 91°54′ з. д.HGЯO | |
Краіна | |
Размяшчэнне | дэпартамент Сан-Маркас |
Горная сістэма | Кардыльеры |
Хрыбет ці масіў | Сьера-Мадрэ-дэ-Ч’япас |
Форма вулкана | Стратавулкан |
Перыяд утварэння | Галацэн |
Апошняе вывяржэнне | невядома |
Вышыня вяршыні | 4220 м [1] |
![]() |
Тахуму́лька (ісп.: Tajumulco) — стратавулкан у заходняй частцы Гватэмалы. Мае вышыню 4220 м і з'яўляецца найвышэйшай кропкай Гватэмалы і Цэнтральнай Амерыкі.
Конус вулкана мае дзве вяршыні; усходні конус — старажытны з кратарам дыяметрам да 70 м, заходні — малады. На схілах — дубова-хваёвыя лясы, у верхняй частцы — ксерафітныя горныя лугі. Узыходжанне можна ажыццявіць з горада Сан-Маркас, які размешчаны за 14 км на паўднёвы ўсход.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Тахумулька // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Tajumulco — SummitPost.org
- Volcano Live