Целяханскі сельсавет
Целяханскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Івацэвіцкі раён |
Уключае | 8 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Целяханы |
Дата ўтварэння |
12 кастрычніка 1940, 26 чэрвеня 2013 |
Дата скасавання | 6 снежня 1956 |
Насельніцтва (2019) | 6 227 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Целяха́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр сельсавета — Целяханы. Апроч гарадскога пасёлка Целяханы на тэрыторыі сельсавета знаходзяцца аграгарадок Горталь і вёскі Бабровічы, Вулька Целяханская, Выганашчы, Глінішча, Краглевічы і Соміна.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Целяханскага раёна Пінскай вобласці. 17 лістапада 1948 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Бабровіцкага сельсавета, 16 ліпеня 1954 года — скасаванага Краглевіцкага сельсавета[1]. 6 снежня 1956 года сельсавет скасаваны, яго населеныя пункты (вёскі Вулька-Целяханская і Краглевічы) перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Целяханскага пассавета[2].
З 1956 па 2013 год існаваў Целяханскі пасялковы савет. 16 сакавіка 1987 года да пассавета далучана тэрыторыя скасаванага Гортальскага сельсавета з вёскамі Вулька, Горталь і Соміна[3]. 26 чэрвеня 2013 года Целяханскі пассавет пераўтвораны ў сельсавет і ўзбуйнены праз далучэнне Выганашчанскага сельсавета з вёскамі Бабровічы і Выганашчы[4].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва паводле перапісу 2009 года (5 населеных пунктаў, без Целяханаў) — 2343 чалавекі[5], з іх 98,5 % — беларусы, 0,8 % — рускія[6]; паводле перапісу 2019 года 98 населеных пунктаў) — 6227 чалавек[7].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб пераўтварэнні вёскі Целяханы Целяханскага раёна Брэсцкай вобласці ў гарадскі пасёлак ад 6 снежня 1956 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1956, № 12.
- ↑ Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 19 студзеня, 16 лютага, 16 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
- ↑ Решение Брестского областного Совета депутатов от 26 июня 2013 г. № 288 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Ивацевичского района Брестской области Архівавана 22 кастрычніка 2020.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.