Перайсці да зместу

Вуліца Авакяна (Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вуліца Авакяна, Мінск)
Вуліца Авакяна
Мінск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Раён Кастрычніцкі
Найбліжэйшыя
станцыі метро
Кавальская Слабада
Назва ў гонар Казароса Авакяна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вуліца Авакяна — вуліца ў Кастрычніцкім раёне Мінска. Названа ў гонар Казароса Аветысавіча Авакяна (1918—1945), удзельніка вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, Героя Савецкага Саюза.

Ідзе ад вуліцы Аэрадромнай да вуліцы Варанянскага.

Вуліца спалучае нестандартную шматпавярховую архітэктуру ў раёне скрыжавання вуліц Варанянскага і Быхаўскай, сядзібную забудову па няцотным баку і 5-павярховую жылую забудову па цотным баку.

  • дом 32 — пракуратура Кастрычніцкага раёна Мінска;
  • дом 61 — дом, дзе жыў Казімір Шабан, лётчык, Герой Савецкага саюза