Вуліца Бярнардзіну
Бярнардзіну Вільнюс | |
---|---|
літ.: Bernardinų gatvė | |
Агульная інфармацыя | |
Краіна | |
Горад | |
Раён | Сянюнія Сянаміесціс |
Працягласць | 240 м м |
Ранейшыя назвы | Замкавы завулак |
Назва ў гонар | Касцёл Святых Францыска і Бернарда |
Паштовы індэкс | LT-01124 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вуліца Бярнардзі́ну[1] (традыцыйная беларуская назва — Бернардзі́нская ву́ліца[2] (літ.: Bernardinų gatvė) — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільнюса, у Старым Горадзе. Звязвае вуліцу Замкавую з вуліцай Святога Мікалая.
Архітэктурныя дамінанты вуліцы — кляштарныя комплексы бернардзінцаў з касцёлам Святых Францішка і Бернарда і бернардзінак з касцёлам Святога Міхаіла Арханёла, касцёл Святой Ганны і палац Лапацінскіх, помнікі архітэктуры XV—XVIII стагоддзяў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вуліца пачала забудоўвацца ў XVI ст. Яна праходзіла паўночнай мяжой Рускага Горада.
У XIX ст. улады Расійскай імперыі аддзялілі сярэднюю частку вуліцы, што ішла ад бернардзінскіх кляштараў да моста ў Зарэчча, і назвалі яе Аляксандраўскай (руск.: улица Александровская). Пазней гэту частку з мэтай русіфікацыі колішняга Вялікага Княства Літоўскага перайменавалі ў Сувораўскую (руск.: улица Суворовская), у часы міжваеннай Польскай Рэспублікі — у вуліцу Святой Ганны, цяпер яна носіць імя Майроніса. Рэшту вуліцы расійскія ўлады пераназвалі ў Замкавы завулак, за польскім часам зноў Бернардзінская вуліца (частка завулка ў Зарэччы — Млынавая вуліца), за савецкім — Замкавы завулак. Менавіта гэтай рэшце (без часткі ў Зарэччы) у наш час вярнулі гістарычную назву.
Агульныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Даўжыня вуліцы каля 240 м. Нумарацыя дамоў пачынаецца ад Замкавай вуліцы. З правага паўднёвага боку вуліцы дамы з няцотнымі нумарамі, з левага паўночнага боку — цотная нумарацыя.
Вузкая і выгнутая забрукаваная вуліца пачынаецца ад аркі, якая злучае кутнія камяніцы на Замкавай вуліцы і вядзе да ансамблю бернардзінскіх кляштараў. З левага боку адыходзіць вуліца Аранжарэйная.
Будынкі
[правіць | правіць зыходнік]Няцотны бок
[правіць | правіць зыходнік]- № 11 — 2-павярховы дом, дзе ў красавіку — чэрвені 1822 года жыў паэт Адам Міцкевіч. Тут ён скончыў сваю паэму «Гражына»[3]. Пра гэты факт сведчыць памятная шыльда на фасадзе будынка. Цяпер у доме дзейнічае музей Адама Міцкевіча, які змяшчае больш за 200 экспанатаў, сярод якіх столік і крэсла, якімі паэт карыстаўся ў Парыжы, лісты да філаматаў, першыя прыжыццёвыя выданні — зборнік «Санеты» (1826) і «Конрад Валенрод» (1828)[4].
Цотны бок
[правіць | правіць зыходнік]- № 6 (таксама Аранжарэйная вуліца, 5) — кутні 3-павярховы дом з арыгінальнай барочнай брамай
- № 8 (таксама Аранжарэйная вуліца, 8) — палац Лапацінскіх або Алізараў. Старасвецкую камяніцу на гэтым месцы ў 1762 годзе набыў Мікалай Лапацінскі. Ён рэканструяваў будынак паводле праекту архітэктара Яна Глаўбіца. У 1828 годзе палац набылі выдаўцы Завадскія.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Ф. Смуглевіч, 1785
-
1836
-
Ю. Азямблоўскі, 1840
-
Ю. Азямблоўскі, 1840
-
Віленскі альбом, 1850
-
XIX ст.
-
XIX ст.
-
XIX ст.
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
- ↑ Наша Ніва. № 1, 1994. С. 7.
- ↑ Лашкевіч К. «Страчаная сталіца». Пяць вялікіх літвінаў, сляды якіх лёгка знайсці ў Вільні Архівавана 3 красавіка 2016., TUT.BY, 10 сакавіка 2011.
- ↑ Лашкевіч К. 5 музеяў Вільні, якія варта наведаць беларусу Архівавана 29 ліпеня 2017., TUT.BY, 3 жніўня 2010.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Луцкевіч Л. Вандроўкі па Вільні. — Вільня: Рунь, 1998.— 160 с.: іл. ISBN ISBN 9986-9228-2-8.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Бярнардзіну