Вуліца Вокіечу
Вокіечу Вільня | |
---|---|
літ.: Vokiečių gatvė | |
Агульная інфармацыя | |
Краіна | |
Горад | |
Раён | Сянюнія Сянаміесціс |
Працягласць | 360 м м |
Ранейшыя назвы | Гаштольдаўская, Манетная, Музейная |
Назва ў гонар | Германія |
Паштовы індэкс | LT-01013, LT-01130 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вуліца Во́кіечу[1] (традыцыйная беларуская назва — Няме́цкая ву́ліца[2]; літ.: Vokiečių gatvė) — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільнюса, у Старым Горадзе. Звязвае скрыжаванне вуліц Троцкай, Дамініканскай і Віленскай з Ратушнай плошчай.
Архітэктурныя дамінанты вуліцы — гарадская ратуша, ад якой пачынаецца вулічная траса, а таксама лютэранская кірха і палац Тызенгаўзаў, помнікі архітэктуры XVI—XVIII стагоддзяў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У часы Гедзіміна ў гэтай частцы Вільні пачалі сяліцца купцы і рамеснікі з ганзейскіх гарадоў. Да Другой сусветнай вайны вуліца была гандлёвым цэнтрам Вільні. Ужо ў XVI ст. у дамох на Нямецкай вуліцы з’явіліся першыя драўляныя водаправодныя трубы. Тут размяшчалася Віленскі манетны двор.
У часы Другой сусветнай вайны нацысты стварылі яўрэйскае гета з абодвух бакоў вуліцы. У выніку ваенных разбурэнняў з правага паўночна-ўсходняга боку вуліцы ўтварыліся вялікія пусткі. Савецкія акупацыйныя ўлады планавалі знішчыць частку Старога Места і пракласці трасай вуліцы шырокую магістраль да Зялёнага моста. У 1950—1960-х гадах у выніку руйнавання часткі гістарычных будынкаў з паўночна-ўсходняга боку вуліца стала ў чатыры разы шырэйшай.
Агульныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Даўжыня вуліцы каля 360 м. Нумарацыя дамоў пачынаецца ад скрыжавання з Вялікай вуліцай. З правага паўночна-ўсходняга боку вуліцы дамы з няцотнымі нумарамі, з левага паўднёва-заходняга боку — цотная нумарацыя.
З левага боку адыходзяць вуліцы Ятковая і Святога Мікалая.
Усярэдзіне вуліцы размяшчаецца бульвар з фантанам, лаўкі і веласіпедная дарожка. З правага боку бульвару рух аўтамабільнага транспарту ад Ратушы і вуліцы Вялікай у паўночным кірунку двухбаковы, ад перакрыжавання вуліц Троцкай, Дамініканскай і Віленскай з левага боку — у адным кірунку, у бок скрыжавання з вуліцай Рудніцкай.
Будынкі
[правіць | правіць зыходнік]Няцотны бок
[правіць | правіць зыходнік]- № 1, 3, 5, 7, 11, 13, 15 — жылыя дамы з крамамі і паштовым аддзелам, збудаваныя па Другой сусветнай вайне на месцы зруйнаванай гістарычнай забудовы
Цотны бок
[правіць | правіць зыходнік]- № 2 — палац мастацкіх выставак, збудаваны ў 1965—1967 гадах
- № 4 — кутні 3-павярховы старасвецкі дом на рагу з Ятковай вуліцай
- № 6 — кутні 3-павярховы старасвецкі дом на рагу з Ятковай вуліцай
- № 8 — дом скарбніка Л. Тышкевіча
- № 10, 12, 14 — карпусы дома Пацеяў
- № 16 — дом Кішкаў
- № 18 — кутні 3-павярховы старасвецкі дом на рагу з вуліцай Святога Мікалая
- № 18а — кутні дом на рагу з вуліцай Святога Мікалая
- № 20 — 2-павярховы дом пры Лютэранскай кірсе
- № 22 — дом Попінга
- № 24 — дом Гозія
- № 26 — дом Мюлераў. Камяніцу збудавалі ў 1521 годзе. Пазней яна неаднаразова змяняла гаспадароў (Флемінгі, Бжастоўскія, Пацім), пакуль не стала ўласнасцю доктара філасофіі і медыцыны П. Мюлера, які ў 1675 годзе перадаў будынак лютэранскай грамадзе. Сучаснае аблічча будынак набыў па перабудове паводле праекту архітэктара А. Касакоўскага (1773). У 1840—1858 гадах туту жыў кампазітар Станіслаў Манюшка, зяць Мюлера. У прасторных залах гэтага будынка адбываліся спектаклі, канцэрты, маскарады і гастрольныя выступленні замежных артыстаў. Тут ставіліся драматычныя творы Людвіка Кандратовіча (Уладзіслава Сыракомлі), які некаторы час жыў на супрацьлеглым баку гэтай жа вуліцы.
- № 28 — палац Тызенгаўзаў. Упершыню гатычная камяніца ўпамінаецца ў 1579 годзе. У другой палове XVIII ст. уладальнікам дома стаў магнат і асветнік Антоній Тызенгаўз, які грунтоўна перабудаваў і пашырыў старую камяніцу. Імаверна, аўтарам праекту перабудовы быў галоўны архітэктар Вялікага Княства Джузэпэ Сака. Па банкруцтве А. Тызенгаўза, які кіраваў каралеўскімі эканоміямі ў Вялікім Княстве Літоўскім, і яго смерці (1785) палац у 1789 годзе перайшоў да генеральшы фон Фітынгоф. Сучаснае аблічча з манументальнымі класічнымі фасадамі і сіметрычнай кампазіцыяй будынак набыў у выніку рэканструкцыі 1790 года. Па пажары ў 1944 годзе ад палаца захаваліся толькі сцены. У 1945 годзе будынак аднавілі, а ў 1957 годзе — рэканструявалі і рэстаўравалі[3].
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
- ↑ Наша Ніва. № 1, 1994. С. 7.
- ↑ Лашкевіч К. «Страчаная сталіца». 10 палацаў Вільні, якія варта пабачыць беларусу Архівавана 5 сакавіка 2016., TUT.BY, 29.03.2011.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Луцкевіч Л. Вандроўкі па Вільні. — Вільня: Рунь, 1998.— 160 с.: іл. ISBN ISBN 9986-9228-2-8.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Вокіечу