Партызанская (станцыя метро, Мінск)
«Партызанская» руск.: Партизанская | |
|---|---|
Аўтазаводская лінія | |
| Мінскі метрапалітэн | |
| | |
| Дата адкрыцця | 7 лістапада 1997 |
| Праектная назва | Партызанскі праспект |
| Раён | Заводскі |
| Тып платформаў | астраўная |
| Форма платформаў | прамая |
| Выхад да вуліц | Партызанскі праспект, вуліцам Даўгабродская і Жылуновіча |
| Наземны транспарт |
А: 9, 9д, 59, 70, 79, 93 Т: 3, 16, 17, 34, 35, 56, 67 Тм: 3, 6, 7, 9 |
| Код станцыі | 212 |
| Суседнія станцыі | Трактарны завод і Аўтазаводская |
Партызанская (трансліт.: Partyzanskaja) — станцыя Аўтазаводскай лініі Мінскага метрапалітэна, размешчана паміж станцыямі «Трактарны завод» і «Аўтазаводская». Адкрыта 7 лістапада 1997 разам з «Аўтазаводскай» ў складзе 3-га ўчастка Аўтазаводскай лініі.
Канструкцыя
[правіць | правіць зыходнік]Калонная станцыя дробнага закладу, двухпролетная, з шэрагам прамавугольных калон. На меншай глыбіні над станцыяй размешчаны гандлёвы цэнтр «Падземны Горад».
У архітэктурна-мастацкім афармленні станцыі падкрэслена нестандартнасць канструктыўнага рашэння платформеннай залы з адным цэнтральна размешчаным шэрагам калон. Рэбры пліт перакрыцця і апорныя рыгелі ўтвараюць прасторавую рашотку кесаніраванай столі і візуальна павялічваюць эфект шырыні прасторы.
Выхады
[правіць | правіць зыходнік]Выхады з двух вестыбюляў станцыі вядуць да гасцініцы «Турыст», універмага «Беларусь», Партызанскага праспекта, вуліц Даўгабродскай і Жылуновіча, парку імя 50-годдзя Кастрычніка.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Партызанская (станцыя метро, Мінск)