Маладзёжная вуліца (Наваполацк)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Маладзёжная — галоўная вуліца горада Наваполацка. Самая працяглая вуліца ў горадзе.

Гісторыя назвы[правіць | правіць зыходнік]

Назву вуліца Маладзёжная атрымала ў гонар моладзі, якая будавала горад і самую вуліцу. На 2009 год на вуліцы 214 будынкаў, працягласць — амаль 5 кіламетраў.

Помнікі на вуліцы Маладзёжнай[правіць | правіць зыходнік]

Наваполацк, вуліца Маладзёжная, дом 47. Будынак падатковай інспекцыі горада. На заднім плане — інтэрнат № 2 Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, званы студэнтамі «Бастыліяй»[1].
Эвакуацыя аўтатранспарту трактарам Беларус, вуліца Маладзёжная, дом 144.

Помнікі

  • Першая палатка: З гэтага месца пачалося будаўніцтва горада.
  • Помнік Пушкіну: Знаходзіцца каля бібліятэкі ім. Пушкіна.
  • Помнік воінам-інтэрнацыяналістам, помнік-гармата і г. д.
  • 5 чэрвеня 2013 каля дзіцячай школы мастацтваў па вуліцы Маладзёжнай усталявалі бюст Івану Хруцкаму. Помнік з'яўляецца дакладнай копіяй бюста, усталяванага на магіле Хруцкага ў вёсцы Захарнічы, што недалёка ад Полацка. Мемарыяльны знак з палімербетона выканаў віцебскі скульптар Аляксандр Гвоздзікаў. Бюст жывапісца стаў падарункам да 55-годдзя Наваполацка ад яго вядомага жыхара, спартсмена Вадзіма Дзевятоўскага[2].

Зноскі

  1. (руск.)  Букотина-Исупова, Е. Н. «Бастылія» адзначыла Дзень універсітэта. ПДУ (23 мая 2015). Архівавана з першакрыніцы 10 ліпеня 2016. Праверана 10 ліпеня 2016.
  2. Вадим Девятовский подарил родному городу бюст Ивана Хруцкого (руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]